Бааоскі азіяцкі форум апублікаваў 4 навуковых даклады
  2019-03-28 11:27:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26 сакавіка на штогадовай нарадзе Бааоскага азіяцкага форуму 2019 года былі апублікаваны 4 вядучых навуковых даклады: "Даклад аб эканамічнай інтэграцыі Азіі», «Даклад аб новых эканоміках, што развіваюцца», «Даклад аб канкурэнтаздольнасці Азіі» і «Даклад аб фінансавым развіцці Азіі».

У «Дакладзе аб эканамічнай інтэграцыі Азіі» гаворыцца, што ў цяперашні час назіраецца тэндэнцыя паскарэння азіяцкай інтэграцыі. Экспарт адыгрывае значную ролю ў садзейнічанні росту эканомікі Азіі і паляпшэнні сітуацыі з працаўладкаваннем. Замежны капітал азіяцкіх эканамічных суб'ектаў паступае ў асноўным з краін і рэгіёнаў Азіі. У цяперашнім дакладзе прапануецца працягваць прасоўваць рэалізацыю ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», каб вызваліць больш рухаючай сілы для далейшага развіцця.

У «Дакладзе аб канкурэнтаздольнасці Азіі» адзначаецца, што азіяцкія эканамічныя суб'екты працягваюць паглыбляць рэформы, паляпшаюць асяроддзе вядзення бізнесу, захоўваюць былую дзелавую актыўнасць. Канкурэнтаздольнасць Азіі павышаецца пры захаванні стабільнасці. У дакладзе таксама адзначаецца, што ў агульнай эканоміцы Азіі трэба будзе супрацьстаяць павелічэнню ціску, аднак стварэнне супольнасці адзінага лёсу дасць магчымасць павысіць канкурэнтаздольнасць, і тым самым надаць імпульс развіццю сусветнай эканомікі.

У «Дакладзе пра новыя эканомікі, што развіваюцца» гаворыцца, што развітыя краіны з'яўляюцца драйверам гандлёвага пратэкцыянізму. Паступова зніжаецца статус развітых эканамічных суб'ектаў у знешнім гандлі краін з новымі эканомікамі, якія развіваюцца. Ступень залежнасці ў гандлёвай сферы паміж новымі эканамічнымі суб'ектамі, якія развіваюцца, стабільна расце.

Сёлета ўпершыню быў апублікаваны «Даклад аб фінансавым развіцці Азіі». Генеральный сакратар Бааоскага азіяцкага форуму Лі Баадун адзначыў, што ў дакладзе прапануецца распрацаваць прыдатную праграму і стварыць спрыяльнае асяроддзе для вядзення бізнесу, з дапамогай прыцягнення грамадскіх капіталаў і замежных інвестыцый, а таксама іншых спосабаў садзейнічаць будаўніцтву аб'ектаў інфраструктуры.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040