У Бааа адкрываецца азіяцкі медыя-саміт
  2019-03-28 15:52:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У рамках Бааоскага азіяцкага форуму 29 сакавіка на востраве Хайнань адкрыецца Азіяцкі медыя-саміт. Ён арганізаваны Медыякарпарацыяй Кітая сумесна з сакратарыятам Бааоскага азіяцкага форуму (БАФ) і Кітайскай асацыяцыяй грамадскай дыпламатыі.

Галоўнай тэмай пасяджэння па пытаннях супрацоўніцтва паміж СМІ Азіі стане «Міжнароднае вяшчанне ў эпоху інтрамедыя». Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць такія пытанні, як «Выклікі і шанцы для азіяцкіх СМІ ў эпоху інтрамедыя», «Павышэнне пазнавальнасці на міжнароднай арэне: дылема і пераўтварэнне азіяцкіх СМІ» і «Супольнасць з адзіным лёсам: місія і адказнасць азіяцкіх СМІ».

У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі СМІ з больш чым 20 краін, у тым ліку Японіі, Карэі, Турцыі, Сінгапура, Малайзіі, Інданэзіі, Манголіі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040