Сі Цзіньпін прадставіў новы «Кітайскі Праект», нацэлены на развіццё сістэмы глабальнага кіравання
  2019-03-28 16:01:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26 сакавіка ў Парыжы на цырымоніі закрыцця Кітайска-французскага форуму глабальнага кіравання старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з прамовай на тэму «Прыцягненне кітайскай мудрасці, вопыту і сіл дзеля будаўніцтва яшчэ больш прыгожага хатняга ачага». Акідваючы позіркам высокія дасягненні дзяржавы і грамадства, Сі Цзіньпін высунуў «Кітайскі Праект», у адпаведнасці з якім «Для таго, каб эфектыўна вырашаць праблемы і пытанні глабальнага кіравання, неабходна прытрымлівацца прынцыпаў справядлівасці і рацыянальнасці». Ён падкрэсліў, што «Неабходна праводзіць пастаянныя ўзаемныя кансультацыі, імкнуцца да ўзаемаразумення, каб справіцца з наяўным "крызісам даверу". Трэба задзейнічаць усе магчымыя намаганні і наяўныя і новыя сродкі для забеспячэння глабальнай бяспекі і міру, працягваць арыентавацца на ўзаемную выгаду і карысць ўзаемадзеяння, каб пераадолець "крызіс развіцця", які назіраецца». Кіраўнік КНР заклікаў да таго, каб на фоне сур'ёзных глабальных выклікаў асобныя дзяржавы перасталі быць толькі назіральнікамі і прыступілі да актыўных дзеянняў, з тым, каб усе краіны сумеснымі намаганнямі ўзялі ў свае рукі будучыню і лёс чалавецтва.

Будучы лідарам другой па маштабах эканомікі і найбуйнейшай у свеце краіны, што развіваецца, старшыня КНР Сі Цзіньпін мае глыбокую праніклівасць, празорлівасць і дальнабачнасць у пытаннях сусветнай кан'юнктуры. У студзені 2017 года ў штаб-кватэры ААН у Жэневе Сі Цзіньпін задаў вострае пытанне: «Што адбываецца са светам, што нам рабіць далей»? У траўні таго ж года ў ходзе Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху» Сі Цзіньпін выказаў важнае меркаванне - «Востры недахоп міру, недастатковае развіццё і кіраванне - гэта сур'ёзныя выклікі, якія стаяць перад усім чалавецтвам». На гэты раз у Парыжы ён высунуў «Кітайскі Праект» рашэння раней зададзенага пытання. Старшыня Сі Цзіньпін думае глабальна, судзіць са стратэгічнай вышыні пра ўсё, што тычыцца садзейнічання будаўніцтву супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, дасягнення ўзаемнай выгады, сумеснага выкарыстання і прапануе сістэмныя механізмы вырашэння праблем па сутнасці. Гэта дэманструе яго высокія чалавечыя і маральныя якасці, разуменне глабальных рэалій і гістарычную асабістую адказнасць, як лідара вялікай дзяржавы.

У «Кітайскім Праекце» упершыню агучаны тэрмін «дэфіцыт даверу», які мае пад сабой цалкам рэальную падаплёку. І бесперапынная эскалацыя трэнняў у сусветным гандлі і наступныя адзін за адным геапалітычныя канфлікты - галоўнай крыніцай гэтых падзей з'яўляецца менавіта недахоп даверу адзін да аднаго.

З гэтай нагоды старшыня КНР Сі Цзіньпін у Парыжы заявіў, што давер - гэта найлепшае яднальнае рэчыва ў міжнародных адносінах. Ён вылучыў прапанову аб тым, што трэба ставіць узаемную павагу і давер у аснову, прытрымлівацца справядлівай канцэпцыі абавязкаў і правоў, узмацняць абмен і дыялог паміж цывілізацыямі і г.д. Усё гэта заклала рацыянальнае зерне для прыняцця рашэнняў з нагоды трэнняў ў чалавечым грамадстве, а таксама ўказала напрамак супрацоўніцтва і здаровай канкурэнцыі паміж Кітаем і Еўропай.

Прамова старшыні Сі Цзіньпіна атрымала гарачы водгук лідараў еўрапейскіх краін, прысутных на цырымоніі закрыцця форуму. Неўзабаве пасля выступлення Сі Цзіньпіна прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон напісаў у соцсетях: «Еўрасаюз і Кітай сумесна процістаяць глабальным выклікам». Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер адзначыў, што ўстанаўленне больш цесных партнёрскіх адносін супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС з'яўляецца агульным жаданнем бакоў.

Яшчэ адзін ганаровы госць цырымоніі, канцлер Германіі Ангела Меркель, прапанавала правесці ў наступным годзе сустрэчу лідараў КНР і ЕС, адзначыўшы, што Германія і Кітай маюць агульныя інтарэсы ў розных сферах. Германія будзе ўдзельнічаць у другім форуме Саміту міжнароднага супрацоўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху». Яна таксама выказала спадзяванне на тое, што пашырэнне адкрытасці Кітая зможа прынесці яшчэ больш магчымасцяў для развіцця. Разам з тым, намеснік міністра эканамічнага развіцця Італіі Мікеле Джэрачы, які ўдзельнічае ў Бааоскім азіяцкім форуме-2019 на Хайнане, паведаміў, што пасля Італіі яшчэ дзве краіны G7 далучацца да ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

Сёння чалавецтва стаіць перад тварам мноства традыцыйных і новых агульных выклікаў. Што лепш і больш выгадна: супрацьстаянне або супрацоўніцтва? Адкрытасць або закрытасць? Адказ відавочны. Еўрасаюз вырашыў пачаць рухацца ў правільным накірунку. Сапраўды, менавіта прапанаваны Кітаем варыянт з'яўляецца разумным выбарам для тых палітыкаў і народаў, хто валодае правільным бачаннем будучыні сваіх уласных краін, Кітая і ўсяго свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040