«Чатыры моста супрацоўніцтва»: Сі Цзіньпін распавёў, на якіх прынцыпах Пекін мае намер размаўляць з Еўропай
  2019-03-29 10:01:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

23 сакавіка Сі Цзіньпін правёў у Рыме перамовы з прэм'ер-міністрам Італіі Джузэпэ Контэ. Па заканчэнні перамоваў кіраўнікі дзвюх краін прысутнічалі пры падпісанні Мемарандума аб узаемаразуменні па сумесным прасоўванні ініцыятывы «Азін пояс, адзін шлях" і іншых дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. Такім чынам, Італія стала першым з членаў «Вялікай сямёркі», якія падпісалі з Кітаем дамову аб далучэнні да будаўніцтва кітайскай ініцыятывы. У той жа дзень у прысутнасці Сі Цзіньпіна і прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы прадстаўнікі дзвюх краін паставілі подпісы пад дакументам аб вяртанні 796 зтрачаных кітайскіх культурных рэліквій і твораў мастацтва. Гэта самае маштабнае вяртанне культурных каштоўнасцей Кітая за апошнія 20 гадоў, што гаворыць пра пачатак новага этапу супрацоўніцтва Пекіна і Рыма ў галіне захавання культурнай спадчыны, а таксама прыклад для міжнароднага супрацоўніцтва па вяртанні рэліквій.

24 сакавіка Сі Цзіньпін правёў перамовы з князем Манака Альбером II. Па словах кітайскага лідара, на працягу больш чым 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж КНР і Манака адносіны паміж дзвюма краінамі стабільна грунтавалася на шчырым сяброўстве і раўнапраўі. Манака і Кітай няўхільна развіваюцца, прагматычнае супрацоўніцтва ідзе поруч з часам, што паказвае пазітыўны прыклад сяброўскіх сувязяў паміж дзяржавамі.

24 сакавіка Сі Цзіньпін атрымаў з рук прэзідэнта Францыі Э. Макрона рэдкі паасобнік першага французскага выдання «Увядзення ў "Лунь Юй" 1688 года". Да нашых дзён дайшлі толькі два арыгінальныя паасобнікі гэтай антыкварнай кнігі Франсуа Берніера 17-га стагоддзя. Другі захоўваецца ў Нацыянальным музеі ўсходніх мастацтваў у Парыжы.

26 сакавіка ў Парыжы Сі Цзіньпін прыняў удзел у Кітайска-французскім форуме глабальнага кіравання і выступіў з прамовай. Сі Цзіньпін вылучыў чатыры выклікі сучаснага свету: дэфіцыт кіравання, дэфіцыт даверу, дэфіцыт міру і дэфіцыт развіцця. Кітайскі лідар агучыў чатыры канцэпцыі для пераадолення гэтых выклікаў -- гэта забеспячэнне справядлівасці і рацыянальнасці, узгадненне і паразуменне, дзеянні ў адным накірунку і падтрыманне ўзаемнай карысці.

Кіраўнік КНР таксама правёў сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і старшынёй Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам. Кітайскі лідар заявіў, што на міжнароднай арэне ўзмацняюцца фактары нестабільнасці і нявызначанасці. У гэтых умовах Кітай мае намер сумесна з іншымі краінамі цвёрда стаяць на абароне мультылатэралізму, прасоўванні ідэі паляпшэння сусветнага кіравання. Еўрапейскія лідары пазітыўна ацанілі ролю Пекіна ў паляпшэнні глабальнага кіравання і выказалі намер умацаваць адзінства і супрацоўніцтва з КНР.

Еўрапейскае турнэ Сі Цзіньпіна паказала важнасць садзейнічання сяброўству і супрацоўніцтву паміж Кітаем і ЕС шляхам пабудовы чатырох «мастоў» -- міру, росту, рэформаў і прагрэсу культур. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040