Прэзідэнт Турцыі абвінаваціў Захад у маніпуляванні курсам ліры
  2019-03-29 16:19:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у чацвер заявіў, што асноўнай прычынай нядаўніх рэзкіх ваганняў курсу ліры стала ўмяшанне заходніх краін, у прыватнасці Злучаных Штатаў.

Р. Т. Эрдаган сказаў, што рэзкія ваганні курсу ліры сведчаць, што заходнія краіны, у прыватнасці ЗША, спрабуюць аказаць ціск на Турцыю напярэдадні мясцовых выбараў. Ён падкрэсліў, што Анкара будзе змагацца са спекуляцыямі на фінансавых рынках, спроба міжнароднага капіталу маніпуляваць лірай асуджаная на правал.

Р. Т. Эрдаган заявіў, што ўпэўнены ў эканамічных перспектывах Турцыі, і паабяцаў, што ўрад прыкладзе ўсе намаганні для процідзеяння інфляцыі і беспрацоўю.

У трэцяй дэкадзе сакавіка на валютных і фондавых біржах Турцыі назіраліся значныя ваганні. 31 сакавіка ў краіне пройдуць мясцовыя выбары. Рэгулюючыя органы прынялі шэраг мер для абароны стабільнасці на фінансавых рынках.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040