У другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне выходзяць Зяленскі і Парашэнка -- Нацыянальны экзітпол
  2019-04-01 10:19:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне выходзяць шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейсны кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка, паведаміла агенцтва "Укрінфарм", спасылаючыся на вынікі Нацыянальнага экзітпола па стане на 18:00 па кіеўскім часе.

Паводле апытання, праведзенага фондам "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя І. Кучэрыва, падчас галасавання У. Зяленскі набраў 30,4% галасоў, а П. Парашэнка -- 17,8%. За двума лідарамі прэзідэнцкай гонкі ідуць кіраўнік апазіцыйнай партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка, кандыдат ад палітсілы "Апазіцыйная платформа -- за жыццё" Юрый Бойка і экс-міністр абароны Анатоль Грыцэнка. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040