Новая эра ў Японіі будзе называцца "Рэйва"
  2019-04-01 16:08:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Японія першага красавіка абвясціла назву новай эры. Яна стане называцца "Рэйва", што азначае прыкладна "Парадак і згода". Пад такім дэвізам-нэнга будзе кіраваць новы імператар Японіі, 248-ы па ліку. Ім стане наследны прынц Нарухіта, які ўступіць на пасад першага траўня апоўдні па такійскім часе. Дзеючы імператар Акіхіта адрокся ад пасаду, такое ў Японіі адбываецца ўпершыню за апошнія 200 гадоў.

Праўленню кожнага імператара ў Японіі адпавядае свой дэвіз. Нароўні з еўрапейскім летазлічэннем у Японіі існуе ўласнае, якое адлічваецца па гадах праўлення імператара. Напрыклад, зараз ідзе 31-ы год эры "Хэйсэй" ("Усталяванне міру"). - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040