Кітай вырашыў не аднаўляць дзеянне дадатковых 25% пошлін на аўтамабілі з ЗША
  2019-04-02 15:40:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай адклаў аднаўленне дадатковых 25-працэнтных пошлін на імпарт аўтамабіляў з ЗША, паведамляе выданне Caixin.

Нагадаем, што КНР увяла дадатковыя імпартныя пошліны на амерыканскія аўто ў 25% у мінулым годзе ў рамках амерыкана-кітайскага гандлёвага канфлікту. Аднак з 1 студзеня гэтага года Кітай у якасці жэсту добрай волі на амерыкана-кітайскіх гандлёвых перамовах прыпыніў дзеянне гэтых пошлін на тры месяцы - ажно да 1 красавіка. Паводле паведамлення Мінкамерцыі КНР, тэрмін «замарозкі» павышаных імпартных пошлін вырашана падоўжыць на нявызначаны час. Такім чынам, у дачыненні да аўтамабіляў з ЗША ў Кітаі працягваюць дзейнічаць імпартныя пошліны ў 15% - такія ж збіраюцца за імпарт аўто з усіх іншых краін.

Нагадаем, што ў сакавіку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб рашэнні адкласці павышэнне з 10% да 25% дадатковых пошлін на імпарт кітайскіх тавараў коштам $ 200 млрд.

Эксперты разглядаюць гэтыя крокі Вашынгтона і Пекіна як «добры знак» да хуткага прымірэння ў амерыкана-кітайскім гандлёвым канфлікце. Нагадаем, што восьмы раўнд амерыкана-кітайскіх гандлёвых перамоваў прайшоў у Пекіне ў канцы мінулага тыдня. Паводле паведамлення агенцтва Сіньхуа, на кансультацыях «дасягнуты зрухі» па тэксце гандлёвага пагаднення. Дзевяты раўнд перамоваў адбудзецца ў Вашынгтоне на гэтым тыдні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040