У Мінску адкрыўся экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў
  2019-04-02 15:52:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнародны экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў пачаў у панядзелак сваю працу ў лёгкаатлетычным комплексе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Атрымаць акрэдытацыю тут могуць каля 40 тыс. чалавек: валанцёры, міжнародныя і нацыянальныя суддзі, персанал спартыўных аб'ектаў, падрадных і кантрактных арганізацый. Першым, што прайшоў працэдуру акрэдытацыі на спартыўны форум, стаў Лісяня Лёсік - талісман Еўрапейскіх гульняў 2019 года. II Еўрапейскія гульні пройдуць у беларускай сталіцы з 21 па 30 чэрвеня. У праграму гульняў увойдуць спаборніцтвы па 15 відах спорту. Больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040