У 2018 годзе рэкрэацыйны турызм у сельскіх раёнах Кітая прынёс вяскоўцам 800 млрд юаняў
  2019-04-02 16:02:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У правінцыі Аньхой прайшла прэзентацыя веснавых турыстычных маршрутаў па найпрыгажэйшых сельскіх мясцінах Кітая. Прадстаўлены даныя, паводле якіх у мінулым годзе колькасць турыстычных і рэкрэацыйных паездак па сельскай мясцовасці вырасла да трох млрд чалавек. Даходы ад галіны дасягнулі 800 млрд юаняў.

Маштабы і прыбытковасць галіны стабільна растуць па меры мадэрнізацыі адпаведнай інфраструктуры і пашырэння спектра паслуг, адзначыў намеснік дырэктара дэпартамента па справах развіцця сельскай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі Кітая Дзяа Сіньюй.

Рэкрэацыйны турызм карыстаецца папулярнасцю у гарадскіх жыхароў, якія жадаюць адпачыць ад гарадской мітусні. У сельскай мясцовасці паляпшаецца інфраструктура, будуюцца новыя гасцініцы, адкрываюцца рэстараны, прапануюцца новыя маршруты і паслугі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040