Індэкс PMI вытворчага сектара Кітая ў сакавіку павысіўся да 50,5%
  2019-04-03 15:50:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных, апублікаваных на днях Усекітайскай федэрацыяй лагістыкі і закупак і Дзяржаўным статыстычным упраўленнем КНР, індэкс дзелавой актыўнасці (PMI) вытворчага сектара кітайскай эканомікі ў мінулым сакавіку вырас адразу на 1,3% і склаў 50,5%. Дадзены паказчык зноў вярнуўся ў станоўчую зону пасля таго, як на працягу папярэдніх трох месяцаў знаходзіўся ніжэй за паказчык у 50%.

Намеснік старшыні Кітайскай федэрацыі лагістыкі і закупак Цай Цзінь адзначыў, што вяртанне паказчыка на ўзровень вышэй за 50% з'яўляецца вынікам росту вытворчых магчымасцяў і патрэбаў. Паводле яго слоў, пасля перыяду свята Вясны дзейнасць прадпрыемстваў вярнулася ў нармальнае рэчышча, патрэбы павялічыліся, вытворчасць прадпрыемстваў пашырылася, закупкі сталі больш актыўнымі. У выніку вытворчая і дзелавая актыўнасць малых і сярэдніх прадпрыемстваў палепшылася, паказчыкі эканамічнай дынамікі выраслі. Цай Цзінь падкрэсліў, што бягучыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю стабільнага развіцця кітайскай эканомікі.

Індэкс дзелавой актыўнасці (Purchasing Managers Index, PMI) - «індэкс менеджэраў па закупках» або «індэкс чакання менеджэраў». Гэта апераджальны індыкатар эканамічных працэсаў. Яго паказчык ніжэй за 50% кажа аб рэцэсіі эканомікі, а вышэй за 50% - пра рост вытворчага сектара.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040