Дзяржсавет КНР працягвае скарачэнне збораў з прадпрыемстваў і насельніцтва
  2019-04-04 11:17:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На праведзеным пасяджэнні Дзяржсавета КНР пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета Лі Кэцяна былі пацверджаны меры па скарачэнні ў гэтым годзе збораў урадавага характару і збораў за эксплуатацыйныя паслугі ў мэтах далейшага скарачэння нагрузкі як на прадпрыемствы, так і на насельніцтва.

Для рэалізацыі установак Даклада аб рабоце ўрада на пасяджэнні было прынята рашэнне аб скарачэнні збору за рэгістрацыю нерухомасці з 1 ліпеня. Будзе пашыраны калідор скарачэння такіх збораў, як збор за падачу патэнтнай заявы і штогадовы патэнтны ўзнос. Будуць паніжаны стандарты па такіх зборах, як зборы за сертыфікацыю звычайных пашпартоў пры выездзе / уездзе з / у краіну, зборы за рэгістрацыю асобных гандлёвых знакаў і зборы за электраэнергію, міжаўтамабільную сувязь. Акрамя таго, было вылучана патрабаванне аб неабходнасці адчувальнага зніжэння збораў. Так, стандарты збораў за рэгістрацыю правоў уласнасці на такія віды нерухомасці, як гаражы і аўтамабільныя парковачныя месцы, павінны быць скарочаныя з 550 да 80 юаняў за адну пазіцыю, стандарты збораў за падаўжэнне рэгістрацыі гандлёвых знакаў -- з 1000 да 500 юаняў; стандарты збораў у Дзяржаўны фонд буйных праектаў будаўніцтва ў галіне воднай гаспадаркі і ў Фонд развіцця грамадзянскай авіяцыі павінны быць скарочаныя напалову. Да канца 2024 для ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў цэнтральнага падпарадкавання будуць скарочаныя напалову зборы на рэалізацыю культурнага будаўніцтва, для ўпаўнаважаных адміністрацыйнымі адзінкамі правінцыйнага ўзроўню мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў і фізічных асоб скарачэнні гэтых збораў павінны дасягацца ў межах 50 працэнтаў.

На мерапрыемстве таксама былі вызначаны такія меры, як скарачэнне прыкладна на 180 млрд юаняў у год збораў за інтэрнэт-трафік і ў выпадку сярэдніх і малых прадпрыемстваў за шырокапалосны доступ у Інтэрнэт, скарачэнне сярэдніх тарыфаў на электрычнасць для прамысловасці і гандлю, зніжэнне выканаўчых тарыфаў на перавозкі тавараў чыгункай, зніжэнне тарыфаў у дачыненні да партоў і адмена збораў за легалізацыю персанальнай інфармацыі грамадзян. Названыя меры ўяўляюць сабой мерапрыемствы па далейшым зніжэнні такіх збораў, як зборы адміністрацыйнага характару, і суправаджаюць скарачэнне выдаткаў на сацыяльнае страхаванне. Іх рэалізацыя дазволіць прадпрыемствам і насельніцтву зэканоміць звыш 300 млрд юаняў у год.

На пасяджэнні разгледжаны іншыя пытанні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040