За першыя два месяцы даходы кітайскага сектара інтэрнэт-паслуг склалі каля 150 млрд. юаняў
  2019-04-04 16:13:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР паведаміла пра тое, што ў першыя два месяцы 2019 года сектар інтэрнэт-паслуг Кітая і звязаных з ім галін паказаў рост як па даходах, так і па прыбытку. Маштабы сектара эканомікі працягваюць пашырацца.

У студзені-лютым даходы кітайскага сектара інтэрнэт-паслуг і звязаных з ім галін дасягнулі 149,8 млрд юаняў, павялічыўшыся на 10% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Варта адзначыць, што захоўваецца адносна хуткі рост інвестыцый у даследаванні і распрацоўкі. У студзені-лютым аб'ём укладанняў у даследаванні і распрацоўкі сектара інтэрнэт-паслуг дасягнуў 6,06 млрд юаняў. У прыватнасці значна выраслі ўкладанні ў даследаванні і распрацоўкі прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць платформы для паслуг бытавога абслугоўвання. Прадпрыемствы, якія прадстаўляюць інфармацыйныя паслугі, працягнулі ўкладанні ў тэхналогіі зліцця новых медыя. Іх выдаткі на даследаванні і распрацоўку выраслі на 14,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040