У Вашынгтоне завяршыўся 9-ы раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні
  2019-04-08 11:12:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і ЗША завяршылі 9-ы раўнд двухбаковых гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні, які працягваўся з 3 па 5 красавіка.

На перамовах сустаршынствавалі член Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ, прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзер і міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын.

Бакі абмеркавалі тэкст пагаднення і дасягнулі новага прагрэсу ў такіх галінах, як перадача тэхналогій, абарона інтэлектуальнай уласнасці, нетарыфныя бар'еры, індустрыя паслуг, сельская гаспадарка, гандлёвы баланс і правапрымяняльны механізм.

Два бакі таксама прынялі рашэнне аб працягу кансультацый па пытаннях, што засталіся, рознымі эфектыўнымі спосабамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040