"Глабальная адказнасць Кітая і ЗША": у чым яна
  2019-04-08 11:26:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

4 красавіка ў Белым доме адбылася сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з членам Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР, кіраўніком кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім усебаковым эканамічным дыялогу Лю Хэ. Падчас сустрэчы Трамп выказаў спадзяванне, што бакі прыкладуць намаганні для хутчэйшага дасягнення ўсёабдымнага гістарычнага пагаднення на гандлёвых перамовах, якое прынясе карысць не толькі ЗША і Кітаю, але і ўсяму свету. Адказваючы на пытанне каментатара праграмы «міжнародны агляд» аб «глабальнай адказнасці» Кітая і ЗША, амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што тэрмін "Глабальная адказнасць" вельмі добры. ЗША і Кітай, сапраўды, нясуць адказнасць перад усім светам.

Варта адзначыць, што старшыня КНР Сі Цзіньпін неаднаразова падкрэсліваў: «у Кітая і ЗША агульная і важная адказнасць: садзейнічанне міру і росквіту ва ўсім свеце". У вусным пасланні старшыні КНР Сі Цзіньпіна, перададзеным Лю Хэ прэзідэнту ЗША, старшыня КНР падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі, здаровае і стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін закранае інтарэсы народаў Кітая і ЗША, а таксама інтарэсы народаў усіх краін свету. З гэтага пункту гледжання, выказванне Трампа аб "глабальнай адказнасці" з'яўляецца падтрымкай ідэй Сі Цзіньпіна.

Сапраўды, на думку назіральнікаў, увесь свет спадзяецца на тое, што ў якасці дзвюх дзяржаў, якія маюць глабальны ўплыў, Кітай і ЗША змогуць несці сваю вялікую адказнасць у трох аспектах:

Па-першае, адказнасць развіцця. У цяперашнім свеце развіццё з'яўляецца першачарговай задачай для кожнай краіны. Рост эканомікі патрабуе новай энергіі, развіццё заклікана скараціць разрыў паміж багатымі і беднымі. У якасці двух вядучых эканомік свету Кітай і ЗША нясуць адказнасць па задавальненні глабальнага "дэфіцыту развіцця". Аднак гандлёвыя трэнні паміж дзвюма краінамі з пачатку мінулага года замарудзілі глабальны эканамічны рост, у выніку чаго шматлікія міжнародныя арганізацыі знізілі прагноз глабальнага эканамічнага росту. На днях СГА панізіла прагноз росту сусветнага гандлю ў 2019 годзе з 3,7% да 2,6%. Пры такіх абставінах, калі Кітай і ЗША дасягнуць узаемавыгаднага гандлёвага пагаднення, то гэта, несумненна, павысіць сусветны давер і ўнясе ўклад у глабальнае развіццё.

Па-другое, адказнасць па забеспячэнні міру. У цяперашні час чалавецтва па-ранейшаму сутыкаецца са шматлікімі выклікамі. Не спадае напал запалу ў рэгіянальных "гарачых кропках", распаўсюджваецца тэрарызм, з'яўляюцца ўсё новыя нетрадыцыйныя пагрозы бяспекі. Будучы пастаяннымі членамі СБ ААН, Кітай і ЗША нясуць адказнасць па ўрэгуляванні глабальнага "дэфіцыту міру". Нядаўна Кітай абвясціў, што ўсе рэчывы, роднасныя з фентанілам, будуць дададзеныя ў кітайскі спіс кантраляваных наркатычных сродкаў з 1 мая. Падчас сустрэчы з Лю Хэ Трамп выказаў падзяку кітайскаму боку ў сувязі з гэтым рашэннем, мяркуючы, што яно мае важнае значэнне для амерыкана-кітайскага супрацоўніцтва ў барацьбе супраць наркотыкаў.

Па-трэцяе, адказнасць глабальнага кіравання. У апошнія гады ўздым унілатэралізму, пратэкцыянізму і папулізму прыводзіць да беспрэцэдэнтнага падрыву сістэмы глабальнага кіравання, створанай пасля Другой сусветнай вайны. Возьмем СГА ў якасці прыкладу. Многія краіны вылучылі прапанову аб рэформе СГА, у тым ліку ў Кітая і ЗША таксама ёсць свае пазіцыі. Аднак, рэформа СГА, у рэшце рэшт, мае патрэбу ў абмеркаванні ўсіх яе членаў, каб сумесна ліквідаваць "дэфіцыт глабальнага кіравання", абараніць шматбаковую гандлёвую сістэму, абараніць інтарэсы краін-членаў, якія развіваюцца, і прасунуць бесперапынную аптымізацыю сістэмы глабальнага кіравання.

Нікалас Плат, былы амерыканскі дыпламат, які суправаджаў прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана ў час яго візіту ў Кітай, лічыць, што Пекін і Вашынгтон маюць цесныя сувязі. Любы бок, наносячы шкоду іншаму, непазбежна атрымае шкоду ў той жа ступені. Таму Кітай і ЗША павінны весці сяброўскае супрацоўніцтва, для іх няма іншага варыянту. Бакі ўжо пачалі 9-ы раўнд гандлёвых кансультацый на вышэйшым узроўні, і ў гэты час самым важным для іх з'яўляюцца кантроль рознагалоссяў і пошук большай колькасці інструментаў для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Гэта неабходна і важна для абодвух бакоў, не толькі адпавядае карэнным інтарэсам народаў дзвюх краін, але і з'яўляецца іх «глабальнай адказнасцю». У гэтым сэнсе ўвесь свет чакае, што Кітай і ЗША з гонарам будуць несці «глабальную адказнасць», якая ляжыць на іх плячах, і распачнуць канкрэтныя крокі для дасягнення агульнай мэты.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040