Даходы індустрыі турызму Кітая за свята Цінмін наблізіліся да 48 млрд юаняў
  2019-04-08 16:27:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За трохдзённыя вакацыі з нагоды свята Цінмін у падарожжа ўнутры краіны адправіліся 112 млн кітайцаў - на 10,9% больш у гадавым вылічэнні. Такая актыўнасць прынесла краіне даходы на суму 47 млрд 890 млн юаняў, прырост склаў 13,7%. Пра гэта сведчыць справаздача, апублікаваная 7 красавіка Цэнтрам даных пры Міністэрстве культуры і турызму КНР.

Як паведамілі ў ведамстве, за гэты перыяд кітайскі турыстычны рынак прадэманстраваў упэўнены рост. Асаблівай папулярнасцю карысталіся экскурсіі ў прыгарады, дзе наведвальнікі маюць магчымасць падняцца на гару ці пазбіраць самую свежую садавіну і гародніну прама ў поле. На долю такога тыпу тураў прыпадае 60% жаданняў тых, хто выбраўся з дому на свята Цінмін.

Па ўсёй краіне прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя адраджэнню традыцый свята Цінмін, прысвечаных прынашэнню сімвалічных ахвяраў продкам, павазе старых і добрым справам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040