Кітай прыступіць да будаўніцтва 15 нацыянальных лагістычных вузлоў у 2019 годзе
  2019-04-08 17:25:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэтым годзе ў Кітаі будзе пачата будаўніцтва каля 15 нацыянальных лагістычных вузлоў для фарміравання агульнанацыянальнай сеткі лагістычных цэнтраў.

Згодна з планам, апублікаваным Дзяржаўным камітэтам па справах развіцця і рэформаў і Міністэрствам транспарту Кітая, нацыянальныя лагістычныя вузлы будуць пабудаваны на існуючых лагістычных вузлах, якія маюць надзейную інфраструктуру, высокі рынкавы попыт і велізарны патэнцыял росту.

Ведамства вызначаць месца размяшчэння першай партыі нацыянальных лагістычных вузлоў на аснове патрэбаў развіцця ў рамках дзяржаўных стратэгій, такіх як Эканамічны пояс уздоўж ракі Янцзы і інш.

Кітай імкнецца пабудаваць каля 30 нацыянальных лагістычных вузлоў да канца 2020 года, 150 - да 2025 года, калі суадносіны агульных расходаў на лагістыку да ВУП скароціцца да 12 працэнтаў.

У 2018 годзе аб'ём лагістычных аперацый Кітая склаў 283,1 трлн юаняў (42,14 трлн дол. ЗША), павялічыўшыся на 6,4 прац. у гадавым вылічэнні. Суадносіны агульных расходаў на лагістыку да ВУП склалі 14,8 прац.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040