Афіцыйнае ўключэнне аблігацый КНР у BBGA: як гэта зменіць сусветныя рынкі капіталу
  2019-04-09 10:14:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пачатку красавіка кітайскія аблігацыі, намінаваныя ў юанях, афіцыйна былі ўключаны ў глабальны агрэгіраваны індэкс Bloomberg Barclays. Пастаянны прадстаўнік МВФ у Кітаі Альфрэд Шыпке назваў падзею важнай вяхой у працэсе інтэграцыі Кітая ў глабальную фінансавую сістэму. Як адзначае амерыканскі тэлеканал CNBC, уключэнне кітайскіх аблігацый у індэкс Bloomberg Barclays -- гэта чарговы важны крок Кітая ў пашырэнні адкрытасці нацыянальнага фінансавага рынку.

Глабальны агрэгіраваны індэкс Bloomberg Barclays -- адзін з вядучых аблігацыйных індэксаў у свеце. Агульны аб'ём актываў пад кіраваннем міжнародных інвестараў, якія ідуць за Bloomberg Barclays дасягнуў 5 трлн долараў. Уключэнне кітайскіх аблігацый у гэты індэкс азначае, што інвестары, якія ідуць за Bloomberg Barclays, могуць інвесціраваць у рынак аблігацый Кітая ў адпаведнасці з размеркаваннем актываў індэкса. Гэта дазволіць прыцягнуць больш актыўных і пасіўных замежных інвестыцый на рынак аблігацый Кітая. Некаторыя аналітыкі мяркуюць, што ўключэнне кітайскіх аблігацый у індэкс можна расцаніць як вотум даверу пераважнай колькасці міжнародных інвестараў у дачыненні да фінансавай адкрытасці Кітая, і Кітай зможа апраўдаць усе чаканні.

Працэс інтэрнацыяналізацыі юаня ўстойліва прасоўваецца. Уключаныя ў індэкс 364 кітайскія аблігацыі, намінаваныя ў юанях, выпушчаны ўрадам. Гэта вынік пастаяннага прасоўвання інтэрнацыяналізацыі кітайскай валюты. У кастрычніку 2016 года кітайскі юань афіцыйна ўвайшоў у разлік кошыка спецыяльных правоў пазыкі Міжнароднага валютнага фонду. Удзельная вага кітайскай валюты складае 10,92%. Прырост аб'ёму актываў сусветных цэнтрабанкаў у кітайскіх юанях перавысіў 100%. Акрамя гэтага, па меры бесперапыннага павышэння долі Кітая ў глабальнай эканоміцы цікавасць замежных інвестараў да кітайскіх актываў расце.

Па стане на канец лютага 2019 года агульны аб'ём аблігацый на рынку каштоўных папер Кітая дасягнуў 13 трлн долараў. Такім чынам, рынак пазыковых папер Кітая стаў трэцім па велічыні ў свеце, саступаючы толькі ЗША і Японіі. Чакаецца, што на працягу наступных 20 месяцаў доля аблігацый у юанях у агульным аб'ёме аблігацый, уключаных у індэкс Bloomberg Barclays, дасягне 6%. Згодна з вынікамі апытанняў Bloomberg, звыш 67% інвестараў з Азіі выказалі намер у бягучым годзе інвесціраваць у аблігацыі, выпушчаныя на тэрыторыі Кітая.

Варта адзначыць, што прынятыя ў Кітаі новыя палітычныя ўстаноўкі для пашырэння адкрытасці знешняму свету фінансавага сектара стварылі спрыяльны клімат для замежных інвестараў. Як стала вядома, кітайскія аблігацыі плануецца ўключыць у яшчэ два вядучыя сусветныя індэксы: JP Morgan's EmbiIndex і Russell Indexes. Паводле прагнозу шэрагу сусветных банкаў, поўнае ўключэнне кітайскіх аблігацый у гэтыя індэксы за пяць гадоў прыцягне каля 800 млрд долараў замежных інвестыцый на рынак аблігацый Кітая.

Рынак, на якім актыўна абарачаюцца фінансавыя актывы, будзе заставацца рухомым і перспектыўным. Далейшая адкрытасць кітайскага рынку каштоўных папер надасць новы імпульс развіццю дыверсіфікацыі глабальных актываў і забеспячэнню здаровага развіцця сусветнай эканомікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040