Кітай імкнецца да лепшага выступлення на зімовай Алімпіядзе-2022 у Пекіне
  2019-04-09 16:03:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як краіна-арганізатар зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне, Кітай спадзяецца заваяваць больш за пяць залатых медалёў і прыняць удзел ва ўсіх 109 спаборніцтвах. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву «Сіньхуа» паведаміў эксперт па зімовых відах спорту.

Былы супрацоўнік Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах фізкультуры і спорту КНР Чжу Чэн'і прызнаў, што будзе нялёгка выканаць пастаўленыя мэты, і што для іх дасягнення спатрэбіцца напружаная падрыхтоўка.

Зімовая Алімпіяда-2010 у Ванкуверы стала самай паспяховай для Кітая па колькасці набраных медалёў. Тады кітайская зборная выйграла пяць залатых, два сярэбраныя і чатыры бронзавыя медалі, а ў мінулым годзе ў паўднёвакарэйскім горадзе Пхенчхан атрымалася заваяваць толькі адзін залаты, шэсць сярэбраных і два бронзавыя медалі.

"Каб пераадолець адзнаку ў пяць залатых медалёў, мы павінны здзейсніць прарыў у іншых спаборніцкіх праграмах, а не спадзявацца выключна на нашы традыцыйна моцныя віды спорту", -- адзначыў Чжу Чэн'і, дадаўшы, што "на Алімпіядзе-2022 мы спадзяемся заваяваць медалі ў шорт-трэку, фігурным катанні, у лыжнай акрабатыцы, хафпайпе і канькабежным спорце".

Да зімовай Алімпіяды-2022 у Пекіне засталося менш за тры гады, Кітай знаходзіцца на вырашальным этапе. "Для дасягнення нашых мэтаў мы павінны працаваць разам і забяспечыць дбайную падрыхтоўку", -- падкрэсліў Чжу Чэн'і. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040