ЗША І Іран прызналі ўзброеныя сілы адно аднаго тэрарыстычнымі арганізацыямі
  2019-04-09 16:43:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША абвясціў аб унясенні іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі / КВІР / у спіс тэрарыстычных арганізацый. Узброеныя сілы асобнай краіны трапляюць у гэты пералік упершыню. Паралельна вышэйшы савет нацыянальнай бяспекі Ірана афіцыйна прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША і падпарадкаваныя яму падраздзяленні ў Заходняй Азіі.

У апублікаванай Белым домам заяве Д. Трамп адзначае, што Корпус аказвае падтрымку тэрарыстам многіх краін Бліжняга Усходу, любыя дзелавыя кантакты з ім з гэтага часу будуць спалучаныя з рызыкай. Дадзеная мера пашырыць сферу і павялічыць моц "максімальнага ціску" ЗША на Іран.

У заяве іранцаў адзначаецца, што ЗША і іх саюзнікі ў Заходняй Азіі падтрымліваюць "экстрэмісцкія і тэрарыстычныя групоўкі", а іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі знаходзіцца на перадавой барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам у рэгіёне.

У адпаведнасці з заканадаўчымі нормамі амерыканскія фінансавыя ўстановы павінны замарозіць актывы Корпуса на тэрыторыі ЗША; Штаты забараняюць уезд у краіну асабістаму складу Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Корпус быў створаны ў 1979 годзе пасля таго, як у Іране адбылася Ісламская рэвалюцыя. Разам з Арміяй Ірана ён утварае рэгулярныя ўзброеныя сілы краіны. --0—

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040