Кітай і ЕС маюць намер заключыць усеабдымнае інвестыцыйнае пагадненне ў 2020 годзе
  2019-04-10 09:34:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай і ЕС маюць намер заключыць усеабдымнае двухбаковае інвестыцыйнае пагадненне ў 2020 годзе. Аб гэтым паведамляецца ў сумеснай заяве, распаўсюджанай сёння ў Бруселі. Там адзначаецца, што Кітай і ЕС абавязваюцца на працягу 2019 года дамагчыся рашучага прагрэсу, неабходнага, у прыватнасці, у дачыненні да абавязацельстваў па лібералізацыі, каб у 2020 годзе заключыць амбіцыёзнае ўсеабдымнае інвестыцыйнае пагадненне паміж Кітаем і ЕС.

Высокія імкненні знойдуць адлюстраванне ў значным паляпшэнні доступу да рынкаў, ліквідацыі дыскрымінуючых патрабаванняў і практык, якія закранаюць замежных інвестараў, а таксама ў стварэнні збалансаванай сістэмы абароны інвестыцый і ўключэнні палажэнняў аб інвестыцыях і ўстойлівым развіцці.

Гэта заява была зроблена па выніках 21-й сустрэчы лідараў Кітая і ЕС. Абодва бакі таксама ўзялі на сябе абавязацельствы аб выбудоўванні эканамічных адносін, заснаваных на адкрытасці, недыскрымінацыі і сумленнай канкурэнцыі, роўных умовах гульні, празрыстасці і ўзаемнай выгадзе.

Кітай і ЕС абавязваюцца забяспечваць раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў гандлі і інвестыцыях, пазначаецца ў заяве, у якой бакі паўторна выказалі гатоўнасць пашыраць двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва, гандаль і інвестыцыі, а таксама прадастаўляць адзін аднаму больш шырокі, спрыяльны і недыскрымінацыйны доступ да рынку.

"З улікам гэтага Кітай і ЕС актывізуюць работу па пошуку ўзаемапрымальных рашэнняў па цэлым шэрагу ключавых бар'ераў, вызначаных абодвума бакамі", -- адзначаецца ў заяве. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040