Лі Кэцян апублікаваў аўтарскі артыкул у харвацкіх СМІ
  2019-04-10 15:46:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у аўторак апублікаваў аўтарскі артыкул пад загалоўкам "шматколерныя дзяржава і шырокія перспектывы" ў вядучых харвацкіх газетах "Ютарні ліст" і "Вячэрні ліст".

У сваім артыкуле Лі Кэцян заявіў, што за 27 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін Кітай і Харватыя пастаянна прытрымліваюцца прынцыпаў узаемнай павагі і роўнасці, палітычны ўзаемадавер і традыцыйная дружба бесперапынна ўмацоўваюцца, прагматычнае супрацоўніцтва ва ўсіх сферах дало плённыя вынікі, з кожным днём актывізуюцца двухбаковыя гандлёва-эканамічнай сувязі. Лі Кэцян адзначыў, што ён стаў першым прэм'ерам Дзяржсавета КНР, які наведае Харватыю з афіцыйным візітам. Ён з нецярпеннем чакае маючага адбыцца візіту, і спадзяецца, што зможа спрыяць ператварэнню разнастайнасці дзвюх краін ва ўзаемадапаўняльнасць супрацоўніцтва і магчымасці ў будучыні.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліў, што ў апошнія гады Харватыя прасоўвае мадэль эканамічнага развіцця на аснове некалькіх драйвераў росту - апрацоўчая прамысловасць, сфера паслуг, турызм і г.д. Па словах Лі Кэцяна, Кітай валодае суцэльнай вытворчай сістэмай і мае буйны рынак, які налічвае 1,4 млрд спажыўцоў. Узаемадзеянне дзвюх краін у розных галінах не толькі прадаставіць больш магчымасцяў для сацыяльнага развіцця і паляпшэння ўмоў жыцця насельніцтва, але і дасць грамадзянам КНР і Харватыі больш багаты вопыт у плоскасці духоўнай культуры, адзначыў ён.

Лі Кэцян адзначыў, што іншым важным мерапрыемствам у рамках яго цяперашняй паездкі ў Харватыю стане 8-я сустрэча кіраўнікоў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы / ЦУЕ /. Як вядома, у цяперашні час у сусветнай эканоміцы назіраецца недахоп крыніц росту, узмацненне пратэкцыянізму і унілатэралізму, гэта сур'ёзна ўдарыла па мультылатэралізму і сістэме свабоднага гандлю. У рамках цяперашняй сустрэчы бакі маюць намер правесці паглыбленае абмеркаванне па такіх пытаннях, як прасоўванне супрацоўніцтва ў фармаце 16 + 1, сумеснае садзейнічанне росквіту і развіццю сусветнай эканомікі.

Кітайскі прэм'ер заявіў у сваім артыкуле, што "у будучыні мы гатовыя і далей пашыраць адкрытасць, выяўляць схаваныя рэзервы ў сферы гандлю традыцыйнымі таварамі, спрыяць лібералізацыі і спрашчэнню гандлю і капіталаўкладанняў". Ён падтрымаў выхад яшчэ большай колькасці канкурэнтаздольных тавараў краін ЦУЕ на кітайскі рынак, тым самым бакі будуць сумесна стымуляваць рух да раўнавагі структуры гандлю і адкрыюць прасторы для супрацоўніцтва ў новых сферах эканомікі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040