«Час Еўропы» ў кітайскай дыпламатыі: бакі, пашыраючы кансенсусы, арыентуюцца на ўзаемную сувязь і агульную карысць
  2019-04-11 17:18:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Неўзабаве пасля паспяховага дзяржвізіта старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў тры еўрапейскія краіны, менавіта з Еўропы сваю першую у 2019 годзе паездку пачаў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян. Гэта стала яркай дэманстрацыяй таго, што кітайска-еўрапейскія дыпадносіны знаходзяцца, па словах старшыні Еўрапейскага савета Дональда Туска, на «небывала высокім» узроўні.

9 красавіка на палях 21-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС у Бруселі адбыліся перамовы з удзелам Лі Кэцяна, старшыні Еўрапейскага савета Дональда Туска і старшыні Еўракамісіі Жан-Клода Юнкера, па выніках якіх была апублікавана сумесная заява.

Сустрэча кіраўнікоў Кітая і ЕС - найважнейшы механізм палітычнага дыялогу КНР з Еўрапейскім Саюзам. У мінулым годзе ў Пекіне бакі адзначылі 20-годдзе стварэння дадзенага механізму. Чакаецца, што сустрэча кітайскага лідара надасць новы імпульс збліжэнню Кітая і Еўропы. На гэты раз бакі аднагалосна пацвердзілі неабходнасць аб'яднання намаганняў у мэтах пашырэння сферы агульных інтарэсаў, умацавання сувязяў і дасягнення новых вынікаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва, якое нясе карысць усім зацікаўленым бакам. Дадзенае пагадненне разглядаецца як галоўны стабілізатар складанай і зменлівай міжнароднай абстаноўкі.

У апошнія гады былі дасягнуты прыкметныя поспехі ў справе наладжвання і падтрымання двухбаковага партнёрства ў чатырох ключавых аспектах. Падчас першага свайго візіту ў штаб-кватэру Еўрасавета ў 2014 г., старшыня КНР Сі Цзіньпін высунуў ініцыятыву па сумесным будаўніцтве кітайска-еўрапейскага партнёрства ў чатырох аспектах, сярод якіх мір, рост, рэформы і прагрэс цывілізацый. Гэта стала асноўным курсам далейшага развіцця адносін. У выніку, кіруючыся прынцыпамі стратэгічнага супрацоўніцтва і ўзаемнай выгады, былі значна павялічаны аб'ёмы гандлю і фінансава-інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж Кітаем і Еўропай. ЕС ужо 15 гадоў запар выступае найбуйнейшым гандлёвым партнёрам КНР. У 2018 года тавараабарот двух бакоў пабіў гістарычны рэкорд і склаў 682 млрд. 160 млн. долараў ЗША. КНР на працягу некалькіх апошніх гадоў з'яўляецца другім па значнасці і аб'ёмах гандлёвым партнёрам Еўрасаюза. Бесперапынна актывізуецца супрацоўніцтва бакоў у такіх галінах, як забеспячэнне міру і бяспекі, устойлівае развіццё, гуманітарныя абмены і тэхналагічныя інавацыі і г.д. Ёсць абсалютная ўпэўненасць у тым, што візіт прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна надасць кітайска-еўрапейскім адносінам яшчэ большую стабільнасць, зарыентуе іх на стратэгічную ўзаемную сувязь і агульную карысць.

У 2017 г. у Еўропе абвастрылася сацыяльная нестабільнасць, еўрапейскія краіны сутыкнуліся з яшчэ большай колькасцю выклікаў. На гэтым фоне ў адрас Паднябеснай у Еўропе ўсё часцей пачалі гучаць няясныя і галаслоўныя абвінавачванні, падвяргацца сумневам дзеянні Кітая ў самых розных галінах. Як напісаў у сваім аўтарскім артыкуле для нямецкай газеты «Хандэльсблат» прэм'ер Дзяржсавета КНР: "Кітай і Еўропа маюць розныя погляды і нават рознагалоссі ў дачыненні да цэлага шэрагу пытанняў. Гэта натуральна і зразумела, бо па геастановішчы, гісторыі і культуры, сацыяльным ладзе і шляхах развіцця бакі сур'ёзна адрозніваюцца адно ад аднаго. Цяжкасці і трэнні ў працэсе паглыблення супрацоўніцтва непазбежныя. Самае галоўнае - з дапамогай умацавання ўзаемаразумення і развіцця прагматычнага ўзаемадзеяння даць еўрапейцам разуменне таго, што інтэграцыя кітайскай ініцыятывы эканамічнага развіцця "Адзін пояс і адзін шлях" і "Еўразійскай стратэгіі ўзаемазвязанасці" ЕС прынясе новыя магчымасці і шанцы. Супрацоўніцтва КНР з краінамі Еўропы ў фармаце «16 + 1» не мае абмежаваны і замкнёны характар, яно напаўняе адносіны новым зместам.

Бесперапыннае паглыбленне і пашырэнне практычнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Еўропай з'яўляецца паспяховым і ўжо прынесла шматлікія выгоды народам дзвюх бакоў. Што тычыцца «Аднаго пояса і аднаго шляху», Кітай падпісаў мемарандумы аб узаемаразуменні з дзесяткамі краін ЕС, сярод якіх Венгрыя, Грэцыя, Польшча і Партугалія і інш. Італія стала першай краінай-членам «Вялікай сямёркі» (G7), якая далучылася да дадзенай ініцыятывы. Канцлер Германіі Ангела Меркель на саміце ЕС у сакавіку таксама выказала гатоўнасць яе краіны і ўрада адыгрываць больш актыўную ролю ў будаўніцтве «Аднаго пояса і аднаго шляху», што мае на мэце, па яе перакананні, дасягненне агульных мэтаў і ўзаемнай выгады.

Як абвяшчае кітайская народная мудрасць: «За дрэвамі не бачым лесу». Гэта азначае, што акцэнтуючы ўвагу на дробязях і дэталях, часцяком не відаць агульнай сітуацыі і галоўнага.

Кітай на працягу апошніх 40 гадоў імкнецца да пашырэння адкрытасці свайго рынку знешняму свету. Еўрапейцы таксама вядуць сябе прамалінейна і адкрыта. Кітай і Еўропа - надзейныя партнёры, яны актыўна ўносяць важны ўклад у падтрыманне міру і забеспячэнне стабільнасці і росквіту на планеце.

Бакі, працягваючы паглыбляць адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства, гатовыя арыентавацца на сумеснае выбудоўванне сусветнай эканомікі адкрытага тыпу, актыўна садзейнічаць рэфармаванню сістэмы глабальнага кіравання, што не толькі адорыць дабром народы абодвух бакоў, але і забяспечыць стабільнасць, росквіт і надасць пазітыўную актыўнасць усёй сусветнай сацыяльна-эканамічнай і геапалітычнай структуры.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040