383 кампаніі краін «Аднаго пояса, аднаго шляху», прымаюць удзел у кантонскім кірмашы
  2019-04-15 15:38:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

383 кампаніі з 21 краіны-удзельніцы інтэграцыйнай ініцыятывы «Аднаго пояса, аднаго шляху» прымаюць удзел у кантонскім кірмашы ў Гуанчжоу. Гэта каля 60% ад агульнай колькасці замежных гасцей кірмашу, паведаміў 14 красавіка афіцыйны прадстаўнік кантонскага кірмашу, намеснік дырэктара Цэнтра знешняга гандлю Кітая Сюй Бін.

Паводле яго слоў, кантонскі кірмаш стаў важнай платформай развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння КНР з краінамі ўздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху». Штогод на кірмаш прыязджае каля 80 тыс. прадстаўнікоў з гэтых краін, што складае 40% ад агульнай колькасці наведвальнікаў. Цяперашні - 125-ы - кантонскі кірмаш будзе нацэлены на рэалізацыю ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», паглыбленне патэнцыялу супрацоўніцтва і прасоўванне эканамічнага і гандлёвага ўзаемадзеяння паміж Кітаем і яго партнёрамі па гэтай інтэграцыйнай ініцыятыве.

Сюй Бін адзначыў, што кантонскі кірмаш актыўна прасоўвае праграму глабальнага партнёрства і сканцэнтраваны на развіцці супрацоўніцтва з прамысловымі і камерцыйнымі арганізацыямі ў краінах ўздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху». У цяперашні час кантонскі кірмаш падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з 47 прамысловымі і камерцыйнымі арганізацыямі з 33 краін і рэгіёнаў, размешчаных уздоўж «Аднаго пояса, аднаго шляху». У іх рамках бакі праводзяць паглыбленыя абмены і супрацоўніцтва ў такіх галінах, як прыцягненне інвестыцый, узаемныя візіты, абмен інфармацыяй, выставачныя паслугі і інш.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040