У Шэньчжэне адкрылася канферэнцыя па міжнародным абмене спецыялістамі
  2019-04-15 16:04:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун стартавала 17-я канферэнцыя па міжнародным абмене спецыялістамі. На двухдзённую канфэрэнцыю, у рамках якой адбудзецца шэраг форумаў і кірмашоў вакансій, запрошана больш за 4 тыс. прафесійных устаноў і арганізацый, звыш 40 тыс. урадавых чыноўнікаў, экспертаў і высокакваліфікаваных спецыялістаў з больш чым 50 краін і рэгіёнаў свету.

На кірмашах вакансій звыш 1500 прадпрыемстваў прапануюць айчынным і замежным спецыялістам высокага ўзроўню больш за 30 тыс. працоўных месцаў. Вялікабрытанія атрымала статус галоўнага ганаровага госця бягучай канферэнцыі. Да яе адкрыцця ў Вялікабрытаніі прайшлі разнастайныя мерапрыемствы, каб прыцягнуць больш таленавітых спецыялістаў да вядзення бізнесу ў Кітаі.

Заснаваная ў 2001 годзе, гэта канферэнцыя ператварылася ў адно з асноўных міжнародных мерапрыемстваў Кітая ў галіне абмену талентамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040