Лі Кэцян сустрэўся з кіраўніком МЗС Японіі Тара Кона
  2019-04-16 09:51:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС Японіі Тара Кона і некаторымі членамі ўрада Японіі, якія прыбылі ў Кітай для ўдзелу ў 5-м кітайска-японскім эканамічным дыялогу на высокім узроўні. Лі Кэцян адзначыў, што Кітай і Японія з'яўляюцца блізкімі суседзямі. З мінулага года дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў адносіны паміж дзвюма краінамі вярнуліся ў правільнае рэчышча і дасягнулі новага развіцця. Бакам варта і далей садзейнічаць доўгатэрміноваму, здароваму і стабільнаму развіццю двухбаковых адносін.

Лі Кэцян павіншаваў прысутных з паспяховым правядзеннем 5-га кітайска-японскага эканамічнага дыялогу на высокім узроўні. Ён падкрэсліў, што ўмацаванне супрацоўніцтва не толькі адпавядае інтарэсам дзвюх краін, але і спрыяе міру, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне. Абодва бакі падтрымліваюць эканоміку і выконваюць нормы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама павінны разам ствараць для кампаній абодвух бакоў справядлівае дзелавое асяроддзе без дыскрымінацыі. Кітайскі бок будзе няўхільна паглыбляць рэформы і пашыраць адкрытасць, а таксама вітае павелічэнне аб'ёму інвестыцый японскіх кампаній у Кітай.

Тара Кона і іншыя японскія афіцыйныя асобы заявілі, што кітайска-японскі эканамічны дыялог на высокім узроўні дасягнуў плённых вынікаў. Абодва бакі таксама правялі першы кітайска-японскі дыялог у рамках механізму інавацыйнага супрацоўніцтва. Гэтыя кантакты спрыялі моцнаму прасоўванню адносін узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў новую эпоху. Японія гатова ўзмацняць супрацоўніцтва і абмены ў галіне інавацый, фінансаў, абароны навакольнага асяроддзя, вадароднай энергетыкі, турызму, моладзі, на рынках трэціх краін і ў шэрагу іншых сфер, а таксама паглыбляць кантакты і каардынацыю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040