У Кітаі працуюць больш за 950 тыс. іншаземцаў
  2019-04-16 14:55:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2018 годзе Кітай выдаў 336 тыс. дазволаў на працу ў краіне для замежных спецыялістаў, у цяперашні час колькасць працуючых у Кітаі замежнікаў складае больш за 950 тыс. чалавек. Такую інфармацыю паведаміў міністр навукі і тэхнікі КНР Ван Чжыган у нядзелю ў горадзе Шэньчжэнь правінцыі Гуандун на поўдні Кітая на 17-й Кітайскай канферэнцыі па міжнародным абмене спецыялістамі.

Ван Чжыган сказаў, што абмены і супрацоўніцтва паміж людзьмі з'яўляюцца найбольш важным складнікам навукова-тэхнічных абменаў і супрацоўніцтва. Зараз Кітай яшчэ больш мае патрэбу ў спецыялістах як ніколі раней. Па яго словах, у апошнія гады Кітай прыклаў значныя намаганні да паляпшэння работы па прыцягненні інтэлектуальных рэсурсаў з-за мяжы, спрашчаючы працэдуру афармлення візы для прыцягнутых замежных спецыялістаў і садзейнічаючы вырашэнню існуючых у іх праблем, звязаных з сацыяльным забеспячэннем, пражываннем і атрыманнем адукацыі іх дзецьмі.

Паведамляецца, што Кітай усталяваў адносіны навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва са 160 краінамі, заключыў 114 міжурадавых пагадненняў аб узаемадзеянні ў гэтай галіне, падпісаў 346 пагадненняў аб абмене спецыялістамі, далучыўся да больш чым 200 адпаведных міжнародных арганізацый і шматбаковых механізмаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040