На чыгунцы Кітай – Лаос, якая будуецца, завершана праходка адразу двух тунэляў
  2019-04-17 15:05:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Праходка адразу двух тунэляў - Натхон-2 і Натуй-2 - чыгункі Кітай - Лаос, будаўніцтва якой вядзе 5-е аддзяленне Кітайскай карпарацыі чыгуначных збудаванняў была паспяхова завершана на поўначы Лаоса. Магістраль, якая пачынаецца ў горадзе Батэн ля кітайска-лаоскай мяжы і канчаецца ў сталіцы краіны Вьенцьяне, мае агульную працягласць 414 км.

На ўсім яе працягу будуць пабудаваны 75 тунэляў агульнай даўжынёй 198 км і 62 км віядукаў. Рэалізацыя праекта пачалася ў снежні 2016 года, а рух па новай дарозе, па плане, павінны адкрыцца ў снежні 2021 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040