Кітайская эканоміка вырасла на 6,4% у першым квартале 2019 года
  2019-04-17 15:37:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першым квартале бягучага года ВУП Кітая вырас на 6,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміла ў сераду Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР. Паводле яго даных, ВУП Кітая дасягнуў 21,343 трлн юаняў у першыя тры месяцы бягучага года. Тэмпы росту паказчыка захаваліся на ўзроўні чацвёртага квартала 2018 года.

У студзені-сакавіку дабаўленая вартасць троеснага сектара эканомікі вырасла на 7 працэнтаў. да 12,232 трлн юаняў, склаўшы 57,3% ВУП краіны ў першым квартале.

Спажыванне па-ранейшаму засталося галоўным фактарам, стымулюючым рост попыту, яго ўклад у рост кітайскай эканомікі па выніках першага квартала гэтага года склаў 65,1%. У першыя тры месяцы дабаўленая вартасць прамысловага і аграрнага сектараў Кітая павялічылася на 6,1% і 2,7% адпаведна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040