Кітай застаецца найбуйнейшым замежным трымальнікам аблігацый ЗША
  2019-04-17 16:02:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Укладанні Кітая ў казначэйскія аблігацыі ЗША ў лютым дасягнулі 1,131 трлн долараў. Як паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве фінансаў ЗША, дадзены паказчык расце ўжо тры месяцы запар.

У студзені Кітай валодаў амерыканскім дзярждоўгам ў памеры 1,126 трлн. Адзначаўся невялікі прырост у параўнанні са снежнем мінулага года. Доля Японіі ў лютым павялічылася да 1,072 трлн долараў супраць 1,070 трлн у студзені.

У агульнай складанасці на Кітай і Японію прыпадае больш за трэць аб'ёму дзярждоўгу ЗША, які знаходзіцца ў руках замежных краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040