Дональд Трамп пагаварыў з Джымі Картэрам пра Кітай
  2019-04-18 10:12:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр 15 красавіка прызнаўся, што цяперашні гаспадар Белага Дома Дональд Трамп упершыню патэлефанаваў яму. Нагода для званка была цікавая: Трамп хацеў пагаварыць пра Кітай. Па словах Картэра, Трамп сказаў: яго вельмі непакоіць тое, што Кітай абгоніць ЗША. Экс-прэзідэнт у адказ прызнаўся, што «ЗША з'яўляюцца самай агрэсіўнай краінай за ўсю гісторыю», а Кітай дарма не траціць ні цэнта на вайну. «Вось чаму яны могуць апярэдзіць нас», - лічыць Джымі Картэр.

Гэта сведчыць аб тым, што ў пытанні «Як наладжваць кітайска-амерыканскія адносіны» дальнабачныя, заслужаныя амерыканскія палітыкі дагэтуль маюць вагу.

Неспакой Трампа зразумелы. Амерыканцы ўжо прывыклі быць першымі ў свеце, адвыклі ад таго, каб іншыя іх абганялі. У цяперашні час сукупны аб'ём эканомікі Кітая ўжо перавысіў 9 трыльёнаў амерыканскіх долараў, у выніку краіна пераканаўча знаходзіцца на другой пазіцыі па гэтым паказчыку ў свеце. У Вашынгтоне наважыліся «мерацца ВУП» - і гэта запатрабавана прыхільнікамі жорсткай палітыкі ў дачыненні да Кітая ў Капітоліі. Ладзіць войны - у тым ліку гандлёвыя - стала візітнай карткай ЗША.

Картэр унёс стратэгічна разумныя папраўкі да такога падыходу: ЗША не павінны марнаваць грошы на непатрэбныя войны, нельга заўсёды спрабаваць навязваць свае каштоўнасці іншым. Ён прапанаваў перанакіраваць сродкі на нацыянальнае будаўніцтва. «Калі накіруем трыльён долараў (ваенны бюджэт) на інфраструктурнае будаўніцтва краіны, хутчэй за ўсё, застанемся з двума трыльёнамі. У нас будуць высакахуткасныя чыгуначныя дарогі, масты не паваляцца, аўтадарогі будуць добра адрамантаваны, адукацыя стане лепшай, як у Рэспубліцы Карэя і кітайскім Сянгане », - сказаў Джымі Картэр.

Відавочна, што адмова ад гегемоніі, унілатэралізму і палітыкі сілы, арыентаванне на дабрабыт свайго народа і бесперапыннае ўзмацненне ўласнай канкурэнтаздольнасці - гэта асноўны шлях адраджэння Злучаных Штатаў. Што тычыцца КНР, то краіна займаецца развіццём дзеля свайго народа, а не для таго, каб кідаць выклікі іншым. Лейтматывам традыцыйнай культуры Кітая з'яўляецца мір і гармонія, а не агрэсія. Кітай хоча працаваць з замежнымі партнёрамі на прынцыпах «Сумеснае абмеркаванне, сумеснае будаўніцтва і сумеснае выкарыстанне», стварыць супольнасць адзінага лёсу.

Успамінаючы аб сваёй кар'еры ў Белым Доме, 39-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Джымі Картэр ацаніў нармалізацыю дыпламатычных адносін з КНР як свой асабісты поспех. Цікава, што скажа пра сябе і сваю палітыку Трамп праз некалькі дзесяцігоддзяў? Можа, варта павучыцца ў старых?

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040