Наяўныя даходы жыхароў Кітая ў першым квартале 2019 года выраслі на 6,8 працэнта
  2019-04-18 17:01:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першым квартале 2019 года сярэднедушавыя даходы, якія знаходзяцца ў непасрэдным распараджэнні жыхароў Кітая, склалі 8493 юаня / 1265 дол. ЗША /, павялічыўшыся на 6,8 прац. у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Такія даныя, апублікаваныя Дзяржаўным статыстычным упраўленнем у сераду.

Даныя паказваюць, што наяўныя даходы на душу насельніцтва ў гарадскіх і сельскіх раёнах у першым квартале гэтага года склалі адпаведна 11633 і 4600 юаняў з прыростам на 5,9 і 6,9 прац. у рэальным выражэнні з улікам цэнавага фактару.

У першым квартале гэтага года рэальны рост сярэднедушавых наяўных даходаў у сельскіх раёнах быў хутчэй, чым у гарадах. Гэта сведчыць аб скарачэнні разрыву ў даходах паміж жыхарамі гарадоў і вёсак.

Пры гэтым спажывецкія выдаткі на душу насельніцтва за гэты адрэзак часу выраслі на 5,4 прац. у гадавым выражэнні і дасягнулі 5538 юаняў.

Даныя Дзяржстата таксама паказваюць, што ў першым квартале гэтага года ВУП Кітая вырас на 6,4 прац. у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040