Кітай у 2019 годзе плануе ажыццявіць цэлы шэраг касмічных запускаў
  2019-04-18 17:03:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У гэтым годзе Кітай плануе запусціць цэлы шэраг касмічных апаратаў, уключаючы спадарожнікі навігацыйнай сістэмы «Бэйдоу» і сумесна распрацаваны Кітаем і Бразіліяй спадарожнік для даследавання прыродных рэсурсаў Зямлі - CBERS-4A. Пра гэта 17 красавіка заявіў намеснік дырэктара дэпартамента сістэмнага праектавання Дзяржаўнага касмічнага ўпраўлення КНР Чжаа Цзянь.

Паводле яго слоў, у 2018 годзе Кітай ажыццявіў 38 касмічных запускаў, вывеўшы на арбіту 104 апарата. 3 студзеня 2019 года кітайскі зонд «Чанэ-4» здзейсніў паспяховую мяккую пасадку на адваротным баку Месяца.

У апошнія гады прымяненне касмічных сродкаў у Кітаі стала цесна звязана з сацыяльна-эканамічным развіццём. Касмічная праграма гуляе важную ролю ў маніторынгу клімату і раннім апавяшчэнні аб стыхійных бедствах. Па словах чыноўніка, у цяперашні час будаўніцтва базавай сістэмы глабальнага пазіцыянавання «Бэйдоу» ужо завершана. Па статыстыцы, у цяперашні час у Кітаі налічваецца каля 100 млн камп'ютэрных тэрміналаў навігацыйнай сістэмы Бэйдоу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040