Рост ВУП Кітая ў першым квартале ўмацаваў упэўненасць у стабільнасці кітайскай эканомікі
  2019-04-19 09:57:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першым квартале ВУП Кітая вырас на 6,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміла ў сераду Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР. Гэта сведчыць аб тым, што з пачатку года кітайская эканоміка стабільнага развіваецца, і гэта заклала трывалую аснову для ажыццяўлення вызначанай мэты гадавога росту. Паводле даных, у першыя тры месяцы бягучага года ВУП Кітая дасягнуў 21,343 трлн юаняў. Тэмпы росту гэтага паказчыка захаваліся на ўзроўні чацвёртага квартала 2018 года.

У развіцці кітайскай эканомікі адзначаецца дасягненне прагрэсу пры захаванні стабільнасці. За першыя тры месяцы ў Кітаі было створана 3,24 млн новых працоўных месцаў. Сярэднедушавыя даходы, якія знаходзяцца ў непасрэдным распараджэнні жыхароў Кітая, склалі 8493 юаня, павялічыўшыся на 6,8% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Індэкс спажывецкіх коштаў вырас на 1,8%, а індэкс цэн айчынных вытворцаў -- на 0,4%.

У студзені-сакавіку дабаўленая вартасць троеснага сектара эканомікі вырасла на 7%, склаўшы 57,3% ВУП краіны ў першым квартале. Яе доля апынулася на 0,6% вышэй, чым у студзені-сакавіку 2018 года. У першым квартале прамысловая вытворчасць краіны прадэманстравала больш хуткі рост і характарызавалася больш выяўленай прысутнасцю высокатэхналагічных галін, рост якіх склаў 7,8%. Спажыванне па-ранейшаму засталося галоўным фактарам, стымулюючым рост попыту, яго ўклад у рост кітайскай эканомікі па выніках першага квартала бягучага года склаў 65%.

Умацоўваецца ўпэўненасць у стабільнасці рынку. У першым квартале ў Кітаі індэкс спажывецкага даверу павялічыўся на 3,2% у параўнанні з чацвёртым кварталам мінулага года. Колькасць прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу або інвестыцый з Сянгана, Аамэня і Тайваня павялічылася на 1,4%. Аб'ём экспарту і імпарту тавараў вырас на 3,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года.

Базавыя аспекты кітайскай эканомікі не будуць змененыя. Ва ўмовах бесперапыннага паглыблення рэформаў і адкрытасці кітайская эканоміка захавае тэндэнцыю спрыяльнага развіцця, якая характарызуецца падтрыманнем агульнай стабільнасці і дасягненнем прагрэсу пры захаванні стабільнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040