Прамыя інвестыцыі Кітая ў краіны ўздоўж "Пояса і шляху" перавысілі 90 млрд долараў ЗША
  2019-04-19 11:25:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн сёння паведаміў аб тым, што за перыяд з 2013 г. па 2018 г, памер прамых інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў у краіны ўздоўж "Пояса і шляху" перавысіў 90 млрд долараў ЗША, прадэманстраваўшы сярэднегадавы прырост у 5,2 працэнта.

Паводле апублікаваных даных міністэрства, па стане на сённяшні дзень кітайскія кампаніі заснавалі групу гандлёва-эканамічных зон у дзяржавах уздоўж "Пояса і шляху" з агульным аб'ёмам інвестыцый больш за 30 млрд долараў ЗША, што служыць важнай платформай для эканамічнага росту і развіцця прамысловага кластара ў рэгіёнах, а таксама забяспечвае занятасць каля 300 тыс. чалавек у гэтых дзяржавах.

Гаа Фэн на сённяшнім рэгулярным брыфінгу адзначыў, што за перыяд з 2013 г. па 2018 г. аб'ём гандлю таварамі паміж Кітаем і краінамі ўздоўж "Пояса і шляху" дасягнуў 6 трлн долараў ЗША, паказаўшы сярэднегадавы прырост у 4 прац., што займае 27, 4 працэнта ў валавым аб'ёме гандлю таварамі КНР.

Прадстаўнік таксама паведаміў, што ў перыяд 2-га Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху" Міністэрства камерцыі ўзначаліць правядзенне двух падфорумаў па пытаннях бесперашкоднага гандлю і зон гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дадзеная пляцоўка дапаможа дасягнуць яшчэ большых новых кансенсусаў, а таксама будзе садзейнічаць высакаякаснаму развіццю сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040