Тэхналагічная кампанія «Цзіндунфан», цвёрда стаўшы на шлях самастойных інавацый, змагла пераадолець усе цяжкасці па вытворчасці дысплеяў у Кітаі
  2019-04-19 14:23:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пытанне вытворчасці чыпаў і дысплеяў на працягу доўгага часу заставалася сур'ёзнай праблемай для электронна-інфармацыйнай індустрыі Кітая. У паўправадніковай галіне тэхналагічная кампанія «Цзіндунфан» (BOE Technology Group Co., Ltd.), цвёрда стаўшы на шлях самастойных даследаванняў і распрацовак, шляхам інавацыйнага развіцця ўпершыню ў Кітаі стварыла ўласную лінію па вытворчасці сучасных ВК-панэляў, перапыніўшы манаполію замежных прадпрыемстваў, пераадолела усе цяжкасці па вытворчасці дысплеяў у Кітаі. Адначасова з гэтым, кампанія актыўна развівае тэхналогіі вытворчасці выгнутых і гнуткіх дысплеяў, якія сталі галоўным трэндам індустрыі. Першай у Кітаі BOE адкрыла лідзіруючую ў свеце лінію па вытворчасці гнуткіх дысплеяў 6-га пакалення.

На гнуткія дысплеі звяртаюць увагу ўсё больш вытворцаў мабільнай электронікі і бытавой тэхнікі. Кампанія «Цзіндунфан» стала другім у свеце прадпрыемствам, якое мае вытворчую лінію, што масава выпускае гнуткія дысплеі AMOLED 6-га пакалення. Сёння кампанія «Цзіндунфан» займае лідзіруючыя пазіцыі ў свеце ў галіне вытворчасці розных тыпаў дысплеяў. У кожным трэцім планшэце ў свеце стаіць ВК-дысплей, які вырабляецца кампаніяй «Цзіндунфан». У кожным чацвёртым смартфоне ў свеце выкарыстоўваецца ВК-дысплей вытворчасці BOE.

Паводле даных кансалтынгавай кампаніі IHS, у 2017 годзе колькасць выпускаемых кампаніяй «Цзіндунфан» ВК-дысплеяў заняла прыкладна 25% долю на сусветным рынку. Па гэтым паказчыку BOE на першым месцы ў свеце. Ажно да трэцяга квартала 2018 года па колькасці ВК-дысплеяў для смартфонаў, дысплеяў планшэтных кампутараў, дысплеяў ноўтбукаў, дысплеяў манітораў і дысплеяў тэлевізараў, што тут выпускаюцца, кампанія таксама займае першыя месцы ў свеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040