Форум ""Пояс і шлях" і Рэспубліка Карэя: перспектывы развіцця і чаканні" адбыўся ў Сеуле
  2019-04-19 15:47:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Форум ""Пояс і шлях" і Рэспубліка Карэя: перспектывы развіцця і чаканні" адбыўся сёння ў Сеуле. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел палітычныя дзеячы і навукоўцы з КНР і РК.

Старшыня праўлення Інстытута па вывучэнні "Пояса і шляху" РК Ро Цай Хен адзначыў у сваім выступленні, што з моманту ўстановы названай структуры інстытут накіроўвае намаганні на ўмацаванне абменаў і супрацоўніцтва паміж РК і Кітаем, а таксама на правядзенне двухбаковых даследаванняў "Пояса і шляху" і пастаянны пошук новых магчымасцяў паглыблення ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж РК і КНР. Каштоўная канцэпцыя ініцыятывы "Пояса і шляху" не толькі паказала дарогу розным краінам і рэгіёнам у развіцці, але стала укладам у дабрабыт усяго чалавецтва.

У сваю чаргу, кіраўнік Інстытута міжнародных стратэгічных даследаванняў Партыйнай школы пры ЦК КПК Лю Цзяньфэй паказаў, што ў цяперашні час, калі глабальнае кіраванне сутыкаецца са складанасцямі, ініцыятыва "Пояс і шлях" задала інавацыйны прыклад і мадэль супрацоўніцтва ў рамках глабальнага кіравання. Будаўніцтва "Пояса і шляху" з'яўляецца практычнай рэалізацыяй будаўніцтва чалавечай супольнасці з адзіным лёсам.

Форум быў арганізаваны шэрагам структур, у тым ліку Інстытутам РК па вывучэнні "Пояса і шляху", пасольствам КНР у РК і Асацыяцыяй культуры і дружбы РК і КНР.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040