Сі Цзіньпін заклікаў больш актыўна развіваць інфарматызацыю і забяспечыць кібербяспеку краіны
  2019-04-19 16:26:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

19 красавіка 2016 года ў Пекіне адбылася нарада па пытаннях кібербяспекі і інфарматызацыі. Кіраўнік КНР Сі Цзіньпін заклікаў развіваць інфарматызацыю і забяспечыць кібербяспеку краіны ў мэтах прасоўвання будаўніцтва Кітая як магутнай кібердзяржавы.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў цяперашні час назіраецца паскораная трансфармацыя сусветнай эканомікі ў эканоміку, найважнейшым складальнікам якой з'яўляюцца галіны, так ці інакш звязаныя з сеткавымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. «Кітай павінен выкарыстоўваць гістарычны шанс для фарміравання шляхам інфарматызацыі новых рухаючых сіл, якія садзейнічалі б новаму развіццю», -- падкрэсліў ён, паказаўшы на неабходнасць павялічыць фінансаванне развіцця інфармацыйнай інфраструктуры, спрыяць больш паглыбленай інтэграцыі інтэрнэту, тэхналогій Вялікіх даных і штучнага інтэлекту і рэальнага сектара эканомікі, паскорыць пераход традыцыйных галін на лічбавыя тэхналогіі.

У Кітаі налічваецца 829 млн інтэрнэт-карыстальнікаў. Кітайскі лідар заклікаў больш актыўна задзейнічаць магчымасці інтэрнэту на карысць краіны і парэкамендаваў кіруючым кадрам розных узроўняў больш актыўна выкарыстоўваць інтэрнэт, асвойваць новыя тэхналогіі і разумець тэндэнцыі, каб аператыўна рэагаваць на звароты і скаргі грамадзян, а таксама своечасова аналізаваць крытычныя заўвагі з нагоды працы ўрада і партыі. На думку Сі Цзіньпіна, прасоўванне сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая на аснове канцэпцыі інавацыйнага, гарманічнага, адкрытага і сумеснага развіцця застаецца ў цяперашні час і застанецца ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектывах агульным запытам і асноўнай тэндэнцыяй развіцця краіны. Паводле яго слоў, варта больш актыўна спрыяць развіццю сферы сеткавай бяспекі і інфарматызацыі ў краіне, уключыць гэту сферу ў пералік галін, дзе давядзецца праводзіць у жыццё новыя канцэпцыі.

Разам з гэтым кітайскі лідар падкрэсліў неабходнасць паскоранай трансфармацыі Кітая ў магутную сеткавую дзяржаву, стымулявання развіцця сферы сеткавай бяспекі і інфарматызацыі і прыкладання намаганняў з тым, каб інтэрнэт прыносіў яшчэ больш карысці дзяржаве і народу. Ён назваў інфарматызацыю і абарону кіберпрасторы ўзаемазлучанымі працэсамі, якія трэба прасоўваць адначасова. Ён лічыць востра неабходным надаць дадатковы імпульс стварэнню ўласных кітайскіх інавацый у галіне сеткавых інфармацыйных тэхналогій і нарошчваць патэнцыял забеспячэння бяспекі кіберпрасторы.

Сі Цзіньпін адзначыў важнасць умацавання сеткавай прапаганды, абароны кібербяспекі, ажыццяўлення прарыву ў распрацоўцы асноўных тэхналогій у сферы інфарматызацыі для забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця. Кіраўнік Кітая падкрэсліў неабходнасць актыўнага ўдзелу ў працэсе міжнароднага ўпарадкавання кіберпрасторы, заклікаў паскорыць ператварэнне Кітая ў магутную сеткавую дзяржаву шляхам уласных нацыянальных інавацый, уносіць новы ўклад у дасягненне вырашальнай перамогі ў поўнай пабудове грамадства сярэдняга дастатку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040