Колькасць ахвяр выбухаў у Шры-Ланцы ўзрасла да 185 чалавек
  2019-04-22 14:34:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць ахвяр серыі выбухаў у нядзелю ў цэрквах і атэлях у Шры-Ланцы ўзрасла да 185 чалавек, каля 500 чалавек пацярпелі. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ са спасылкай на крыніцы ў шпіталях. Сярод загінуўшых дзевяць замежнікаў. 13 замежных грамадзян паранены, у тым ліку чацвёра грамадзян Кітая.

Пасольства Кітая ўжо задзейнічала механізм рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, а яго супрацоўнікі наведалі параненых у шпіталі. Стан пацярпелых кітайцаў ацэньваецца як стабільны.

Мэтамі выбухаў сталі тры царквы і тры атэлі. У адмысловай заяве паліцыя заклікала людзей не пакідаць памяшканні і не збірацца ля месцаў выбухаў.

Прэзідэнт і прэм'ер-міністр краіны асудзілі напады і заклікалі грамадзян захоўваць спакой. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040