У Пекіне адбылося плянарнае пасяджэнне 10-й сесіі ПК УСНП 13-га склікання
  2019-04-22 14:35:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Доме народных сходаў у Пекіне прайшло другое плянарнае пасяджэнне 10-й сесіі Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 13-га склікання пад кіраўніцтвам старшыні ПК УСНП Лі Чжаньшу.

На пасяджэнні быў заслуханы даклад аб стане навакольнага асяроддзя і выкананні мэтаў па абароне навакольнага асяроддзя ў 2018 годзе, прадстаўлены міністрам экалогіі і навакольнага асяроддзя Лі Ганьцзе па даручэнні Дзяржсавета КНР. У дакладзе адзначана, што у 2018 годзе якасць экалагічнага асяроддзя ў Кітаі працягвала паляпшацца, назіралася ўстойлівая станоўчая тэндэнцыя: гадавыя мэты па дзевяці абавязковых паказчыках экалагічнай абароны навакольнага асяроддзя былі цалкам выкананы, што адпавядае плану на перыяд 13-й пяцігодкі (2016 - 2020 гг.), аднак сітуацыя з аховай экалагічнага асяроддзя па-ранейшаму застаецца сур'ёзнай, барацьба з прадухіленнем забруджвання навакольнага асяроддзя сутыкаецца з цяжкасцямі.

На пасяджэнні быў разгледжаны даклад, прадстаўлены кіраўніком Дзяржкамітэта па справах аховы здароўя Кітая Ма Сяавэем аб кіраванні медыцынскімі брыгадамі і ажыццяўленні закона аб рабоце практыкуючых урачоў у 2018 годзе. Згодна з дакладам, па стане на канец 2018 года колькасць урачоў у Кітаі ўзрасла да 3,607 млн чалавек, колькасць зваротаў па дыягностыку і лячэнне дасягнула 8,31 млрд, павялічыўшыся на 80,4% і 290% адпаведна ў параўнанні з 1998 годам. Абапіраючыся на найбуйнейшую ў свеце сістэму аховы здароўя і медыцынскага абслугоўвання, справа стварэння медбрыгад дасягнула відавочнага прагрэсу.

На пасяджэнні заслуханы даклад міністра сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Хань Чанфу. У дакладзе паказана, што ў апошнія гады ўсе рэгіёны і органы ўлады зрабілі мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў асноўнай мэтай, а асноўнай лініяй -- структурную рэформу ўнутранай прапановы сельскай гаспадаркі. Таксама прыняты шэраг эфектыўных мер па ўсебаковым прасоўванні развіцця сельскай прамысловасці, у чым былі дасягнуты станоўчыя вынікі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040