Да садова-паркавай ЭКСПА раён Янцін прадставіў 22 турыстычныя маршруты
  2019-04-23 14:19:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне па справах культуры і турызму раёна Яньцін, размешчанага на паўночным захадзе кітайскай сталіцы, правяло прэс-канферэнцыю, падчас якой быў прадстаўлены спіс з 22 турыстычных маршрутаў па садова-паркавай ЭКСПА. На прэс-канферэнцыі адбылася прэзентацыя англамоўнай версіі сайта раёна Яньцін http://bj.cri.cn/yanqing, распрацаванай аддзелам прапаганды раёна Яньцін і Міжнародным радыё Кітая. На прэс-канферэнцыі таксама быў прадэманстраваны прэзентацыйны ролік раёна Яньцін.

22 турыстычныя маршруты ў раёне Яньцін ідуць па маляўнічай зоне садова-паркавай ЭКСПА, тэматыка маршрутаў разнастайная: экалогія, культура, гісторыя. Адзін з маршрутаў звязаны з маляўнічымі аўтастрадамі, іншы -- з зімовымі відамі спорту; ёсць маршрут «чырвонага турызму» і навучальны маршрут. Акрамя папулярных турыстычных месцаў у гэтым раёне кітайскай сталіцы, такіх як ўчастак Бадалін Вялікай сцяны, маляўнічы раён Гуяцзюй, Драконавая цясніна, да паслуг турыстаў працуюць невялікія атэлі з традыцыйным каларытам. У новыя маршруты ўключаны старажытнае паселішча Юньнін, ландшафтная зона, алімпійскі комплекс Зімовых гульняў-2022 і іншыя аб'екты.

Для турыстаў у раёне Яньцін створана ўся інфармацыйная інфраструктура, працуюць пункты турыстычнай інфармацыі, размешчаныя на развязках аўтастрад, у атэлях і ў наваколлі ЭКСПА. Упраўленне раёна Яньцін па справах культуры і турызму таксама ўвяло ў дзеянне механізм інтэлектуальнага турыстычнага абслугоўвання «разумны Янцін» -- мабільны дадатак з тэматычнымі функцыямі, дзе можна знайсці інфармацыю аб харчаванні, пражыванні, перамяшчэнні, падарожжах, шопінгу і забавах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040