Кітайская сетка кавярняў Luckin Coffee мае намер выйсці на міжнародны рынак
  2019-04-25 16:40:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Кітайскі стартап ў кававай індустрыі - сетка кавярняў Luckin Coffee 22 красавіка падала ў камісію па каштоўных паперах ЗША заяўку на першаснае публічнае размяшчэнне акцый (IPO) на суму сто мільёнаў долараў, што прыцягнула да сябе вялікую ўвагу грамадскасці.

Мяркуецца, што размяшчэнне акцый пройдзе на амерыканскай фондавай біржы Насдак і кампанія разглядае выпуск дэпазітарных распісак на свае акцыі (гандлёвы код LK).

На канец сакавіка гэтага года ў 28 кітайскіх гарадах дзейнічае 2370 устаноў сеткі, заснаванай у 2017 годзе. Кампанія плануе значна павялічыць колькасць крам у гэтым годзе.

Аналітыкі мяркуюць, што імклівага пашырэння кампанія дабілась дзякуючы зніжкам і зручнаму сэрвісу. Акрамя гэтага, яе каманда валодае багатым вопытам фінансавання і добра знаёмая з фондавым рынкам, дзякуючы чаму ёй удалося атрымаць вялікі аб'ём фінансавання і выйсці на фондавы рынак ЗША менш чым праз два гады з моманту адкрыцця першай кавярні. Калі акцыі кампаніі будуць паспяхова размешчаны на амерыканскай біржы, гэта будзе спрыяць развіццю кітайскай кававай індустрыі і пашырэнню яе прысутнасці на замежных рынках.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040