Замежныя юаневые фонды падтрымліваюць развіццё "Пояса і шляху" - Цэнтрабанк Кітая
  2019-04-25 16:41:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Народны банк Кітая / НБК, Цэнтрабанк Кітая / заявіў у сераду, што за апошнія два гады замежныя фонды ў нацыянальнай валюце жэньміньбі (RMB, кітайскі юань) актыўна падтрымлівалі развіццё "Пояса і шляху".

На канец першага квартала гэтага года агульны аб'ём аперацый дадзеных фондаў перавысіў 300 млрд юаняў (каля 45 млрд дол. ЗША), ахопліваючы такія галіны, як транспарт, электраэнергетыка, фінансы і апрацоўчая прамысловасць, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным на вэб-сайце НБК.

Гэтыя сродкі паслужылі важным каналам фінансавання праектаў у рамках "Пояса і шляху" і задаволілі растучы попыт на валюту на сусветных рынках капіталу, адзначаецца ў артыкуле.

У НБК адзначылі, што Фонд Шаўковага шляху, заснаваны ў снежні 2014 года, унёс 18 млрд юаняў капітальных укладанняў.

У артыкуле таксама пералічаныя некаторыя буйныя праекты, якія фінансуюцца замежнымі юаневымі фондамі.

Фонд Шаўковага шляху інвеставаў у новую энергетычную кампанію ACWA, энергетычны гігант са штаб-кватэрай у Саудаўскай Аравіі. Сельскагаспадарчы банк Кітая прадаставіў крэдыты тэкстыльнаму прамысловаму парку ў Таджыкістане. Кітайска-афрыканскі фонд развіцця ўклаў сродкі ў медны руднік у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, што дазволіла стварыць больш за 1 тыс. працоўных месцаў для мясцовых жыхароў.

Замежныя юаневые фонды былі першапачаткова прызнаныя на сусветных рынках і будуць надалей прапаноўваць больш відаў замежных актываў у юанях і лепшыя фінансавыя рашэнні для "Пояса і шляху", гаворыцца ў артыкуле.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040