Кітайская карпарацыя Sinosure і брытанскі банк Standard Chartered Bank будуць сумесна садзейнічаць ініцыятыве "Пояс і шлях"
  2019-04-25 17:11:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская карпарацыя экспартна-крэдытнага страхавання Sinosure і банк Standard Chartered Bank у сераду падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па паглыбленні супрацоўніцтва для садзейнічання ініцыятыве "Пояс і шлях".

Бакі будуць сумесна вывучаць магчымасці рынку, садзейнічаць сумеснаму выкарыстанню рэсурсаў і прадастаўляць кліентам комплексныя фінансавыя рашэнні для падтрымкі высакаякаснага развіцця "Пояса і шляху".

Згодна з мемарандумам, Sinosure і Standard Chartered Bank будуць актыўна развіваць супрацоўніцтва для інтэграцыі прадуктаў страхавання крэдытаў Sinosure з фінансавымі рашэннямі Standard Chartered Bank для прадастаўлення комплексных рашэнняў у фармаце "страхаванне плюс фінансаванне". Двухбаковае супрацоўніцтва ўключае, але не абмяжоўваецца праектнымі і сіндыкаванымі крэдытамі, а таксама фінансаваннем гандлю.

Акрамя таго, бакі ўзмоцняць супрацоўніцтва ў такіх сферах, як аналіз і перспектывы макраэканомікі, кіраванне рызыкамі, звязанымі з пэўнымі краінамі, і распрацоўка інавацыйных прадуктаў.

Sinosure з'яўляецца адзінай дзяржаўнай структурай у Кітаі, якая спецыялізуецца на страхаванні экспартных крэдытаў, якая дае кітайскім прадпрыемствам абарону ад рызык у сферы экспарту і капіталаўкладанняў у краіны і рэгіёны ўздоўж "Пояса і шляху".

У 2018 годзе Standard Chartered Bank прыняў удзел у амаль ста праектах у рамках "Пояса і шляху" з агульным фінансаваннем больш чым 20 млрд долараў ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040