Рэспубліка Беларусь адыгрывае ключавую роль у Еўрапейскім маршруце Ініцыятывы "Пояс і шлях"
  2019-04-25 17:28:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэспубліка Беларусь адыгрывае ключавую ролю ў еўрапейскім накірунку кітайскай ініцыятывы «Пояс і шлях». Пра гэта на прэс-брыфінгу з нагоды Другога Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху" расказаў Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Ён распавёў, што ў 2018 г. праз Беларусь прайшло 332 тыс. кантэйнераў па чыгуначным маршруце Кітай - Еўропа, што складае амаль 90% усіх чыгуначных кантэйнераў. Двухбаковы гандлёвы абарот у 2018 годзе дасягнуў гістарычнага максімуму ў 4,4 млрд. дол., то бок павялічыўся на 13%, у тым ліку імпарт вырас на 10%, а экспарт - на 23%. Дзякуючы допуску беларускіх сельгасвытворцаў на кітайскі рынак экспарт беларускага малака ў Кітай за год вырас у 9 разоў. Увядзенне бязвізавага рэжыму са жніўня 2018 года спрыяла росту экспарту турыстычных паслуг на 16%.

У Беларусі Кітай стварае найбуйнейшы індустрыяльны парк «Вялікі камень» за мяжой на тэрыторыі больш за 100 кв. км. з беспрэцэдэнтнымі падатковымі льготамі. За 2018 год колькасць рэзідэнтаў Парку вырасла ўдвая, а аб'ём прамых кітайскіх інвестыцый у Парк - амаль у чатыры разы. Кітайскія кампаніі Вэйчай, Чайна Мерчантс Груп, Джылі, Мідэа - сталі найбуйнейшымі кітайскімі інвестарамі ў Беларусі ў 2018 годзе.

25 красавіка 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка прыбыў у Кітай з рабочым візітам для ўдзелу ў 2-ім Пекінскім форуме «Пояс і шлях». У гэты дзень запланавана яго двухбаковая сустрэча са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

26 - 27 красавіка 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка возьме ўдзел у 2-ім Пекінскім форуме «Пояс і шлях». Кіраўнік беларускай дзяржавы выступіць з прамовай аб ролі ініцыятывы для Рэспублікі Беларусь і прапановамі па яе развіцці. Акрамя таго, на палях форуму адбудзецца шэраг сустрэч Кіраўніка беларускай дзяржавы з высокімі кіраўнікамі Кітая і іншых краін.

У склад афіцыйнай дэлегацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь увойдуць кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, МЗС, Мінэканомікі, ДМК, Мінсельгасхарча, Дзяржстандарта і Міністэрства аховы здароўя, кіраўнікі буйных арганізацый, прадпрыемстваў і банкаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040