У Пекіне адбыўся падфорум "Абмены паміж аналітычнымі цэнтрамі" 2-га Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху"
  2019-04-26 09:11:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Нацыянальным канферэнц-цэнтры сёння адбыўся подфорум "Абмены паміж аналітычнымі цэнтрамі" 2-га Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху". На цырымоніі адкрыцця прысутнічаў і выступіў з асноўным дакладам член Палітбюро ЦК КПК, загадчык Аддзелам прапаганды ЦК КПК Хуан Куньмін.

Хуан Куньмін адзначыў, што старшыня КНР Сі Цзіньпін надае павышаную ўвагу актыўнай ролі супрацоўніцтва паміж кітайскімі і замежнымі аналітычнымі цэнтрамі ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Кіраўнік КНР спецыяльна накіраваў віншавальны ліст сходу з нагоды заснавання Сеткі па даследаванні "Пояса і шляху" і выказаў шчырае спадзяванне, што сетка будзе спрыяць прасоўванню на яшчэ больш высокі ўзровень праекта сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху".

Хуан Куньмін падкрэсліў, што сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху" было ініцыяванае Кітаем і з'яўляецца агульнай справай усяго свету, якая патрабуе канцэнтрацыі інтэлектуальных магчымасцяў народаў усіх краін. Для паглыблення даследаванні ініцыятывы "Пояса і шляху" неабходна дамагацца, каб "Пояс і шлях" стаў дарогай да міру, росквіту, адкрытасці, экалагічнасці, інавацыяй і цывілізаванасці, сказаў ён.

Подфорум "Абмены паміж аналітычнымі цэнтрамі" арганізаваны Аддзелам прапаганды ЦК КПК. У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 300 прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў і СМІ з больш за 60 краін і раёнаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040