Беларуская дэлегацыя з міністраў, прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў на чале з Прэзідэнтам краіны бярэ ўдзел у Другім Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху"
  2019-04-26 11:25:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У склад афіцыйнай дэлегацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь увайшлі кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, МЗС, Мінэканомікі, ДМК, Мінсельгасхарча, Дзяржстандарта і Міністэрства аховы здароўя, кіраўнікі буйных арганізацый, прадпрыемстваў і банкаў.

У фокусе працы беларускай афіцыйнай дэлегацыі будуць знаходзіцца эканамічная і гуманітарныя сферы (адукацыя, ахова здароўя). Запланавана падпісанне 20 дакументаў, у тым ліку 2 міжурадавых, 6 - міжведамасных, 12 - на ўзроўні арганізацый і прадпрыемстваў.

Так у рамках форуму будуць зафіксаваныя дамоўленасці, накіраваныя на стымуляванне гандлёвага ўзаемадзеяння дзвюх краін: допуск на кітайскі рынак для малочных кармавых дабавак, рыбнай прадукцыі, адкрыццё рынку для экспарту паслуг беларускіх аўтаперавозчыкаў. Па выніках удзелу ў Форуме будуць палепшаны ўмовы ўзаемнага гандлю: мытнымі органамі дзвюх краін будуць узаемна прызнавацца добрасумленныя ўдзельнікі ЗЭД, спрошчаны мытныя працэдуры па чыгуначным маршруце «Кітай - Еўропа - Кітай». Будзе замацавана дамоўленасць аб супрацоўніцтве паміж Дзяржстандартам Беларусі і дзяржадміністрацыі па рэгуляванні ўнутранага рынку для спрашчэння тэхнічных рэгламентаў адзін да аднаго.

У новы этап ўступіць крэдытнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі: скарачаецца дзяржаўнае запазычанне і павялічваецца міжбанкаўскае. Так запланавана адкрыццё незвязанай крэдытнай лініі. Бакі таксама дасягнуць дамоўленасцяў аб адкрыцці фінансавання для шэрагу праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі (стадыён, басейн, індустрыяльны парк і інш.).

Чакаецца, што падчас пекінскага форуму паміж Мінкамерцыі КНР і Мінэканомікі Беларусі будзе ўзгоднена канцэпцыя правядзення ў Мінску другога ліпеня гэтага года першага рэгіянальнага інвестыцыйнага форуму ініцыятывы «Пояс і Шлях». Запланавана ўваходжанне двух кітайскіх кампаній у індустрыяльны парк «Вялікі камень": адна - «Корхэлм - Бэл» вытворца электрычных катлоў; «Шэньсі Баагуан» вытворца вакуумных дугагасіцельных камер. Будзе замацавана супрацоўніцтва паміж паркам «Вялікі камень» і правінцыяй Шэньсі ў накірунку яе індустрыяльных Паркаў.

У рамках Года адукацыі Беларусі ў Кітаі, які праходзіць сёлета, адбудзецца падпісанне пагадненняў паміж Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам і Пекінскім педагагічным універсітэтам, а таксама Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і Асацыяцыяй заходняй і ўсходняй адукацыі.

Форум стане імпульсам для дасягнення новых дамоўленасцей у сферах гандлю, дыпламатыі, барацьбы са злачыннасцю, адукацыі. Можна сказаць, што Форум не толькі збярэ плён, але і пасадзіць новае насенне ў супрацоўніцтве дзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040