Сі Цзіньпін старшыняваў на пасяджэнні круглага стала Кіраўнікоў 2-га форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве " Аднаго пояса і аднаго шляху»
  2019-04-27 17:14:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 красавіка ў Пекіне старшыня КНР Сі Цзіньпін старшыняваў на пасяджэнні круглага стала кіраўнікоў Другога Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях".

У сваім выступленні кітайскі лідар заклікаў усе бакі сумеснымі намаганнямі садзейнічаць якаснай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", і засяродзіцца на важных аспектах. Ён сказаў:

"Паважаныя кіраўнікі краін, кіраўнікі ўрадаў, прадстаўнікі і кіраўнікі міжнародных арганізацый! Пасяджэнне круглага стала кіраўнікоў другога Форуму высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Аднаго пояса і аднаго шляху" аб'яўляю адкрытым".

Два гады таму тут жа прайшоў першы Форум, на якім былі распрацаваны планы па сутыкоўкі курсаў, аб'яднанні інфраструктуры, гандлёвага і фінансавага абароту, духоўным збліжэнні народаў. За гэтыя два гады, дзякуючы агульным намаганням усіх бакоў, была практычна сфарміравана структура ўзаемасувязі і паспяхова ажыццёўлены вынікі, дасягнутыя на першым Форуме. Рэалізацыя ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" адкрыла новую прастору для росту сусветнай эканомікі, а таксама стварыла новыя пляцоўкі для міжнароднага гандлю і інвестыцый, унесла новы ўклад у паляпшэнне дабрабыту народаў розных краін.

На цяперашнім пасяджэнні круглага стала Другога Форуму Сі Цзіньпін высунуў некалькі прапаноў, падкрэсліўшы, што ў далейшай рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" варта істотна палепшыць схему рэалізацыі канцэпцыі супрацоўніцтва, а таксама ўдакладніць ключавыя моманты супрацоўніцтва і ўмацаваць яго механізм. Сі Цзіньпін адзначыў:

"Мэта правядзення 2-га форуму на высокім узроўні складаецца ў тым, каб прасунуць рэалізацыю ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" у напрамку высакаякаснага развіцця і прынесці карысць народам усіх краін свету. Мы разлічваем на супрацоўніцтва з усімі бакамі па паляпшэнні канцэпцыі супрацоўніцтва і засяродзімся на павышэнні ўзроўню рэалізацыі "Аднаго пояса і аднаго шляху". Мы маем намер прыкладаць сумесныя з усімі бакамі намаганні для таго, каб удакладніць ключавыя моманты супрацоўніцтва і засяродзіцца на ўмацаванні ўсебаковай ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння, а таксама ўмацаваць механізм супрацоўніцтва і ўсталяваць больш цесныя партнёрскія адносіны».

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне на тое, што бакі прыкладуць сумесныя намаганні для дасягнення кансенсусу на пасяджэнні круглага стала. "Упэўнены, што поспехі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" прыносяць выгаду і карысць народам усіх краін, а таксама ўнясуць яшчэ большы ўклад у стварэнне супольнасці з адзіным лёсам", -- адзначыў кітайскі лідар.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040