Першая лэдзі Кітая Пэн Ліюань запрасіла жонак замежных кіраўнікоў паглядзець кітайскую оперу
  2019-04-28 15:27:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

27 красавіка ў Пекіне жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань запрасіла жонак замежных кіраўнікоў, якія прымалі ўдзел у 2-м Форуме на высокім узроўні па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху », паслухаць кітайскую оперу Куньцюй і пекінскую оперу.

У красавіку Пекін незвычайна прыгожы. У маляўнічай рэзідэнцыі «Дзяаюйтай» Пэн Ліюань разам з гасцямі спачатку зрабілі невялікую прагулку, а потым паслухалі старажытную кітайскую оперу Куньцюй. Спадарыня Пэн пазнаёміла замежных гасцей з гісторыяй і асаблівасцямі выканання оперы, распавядаючы ім пра асноўны сюжэт оперы. Затым артысты выканалі фрагмент пекінскай оперы. Выдатнае выступленне артыстаў выклікала высокую ацэнку і гарачыя апладысменты замежных гасцей. Па заканчэнні прадстаўлення яны зрабілі сумеснае фота.

Пасля заканчэння сустрэчы Пэн Ліюань адзначыла, што кожная з краін-удзельніц ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», мае ўнікальную культуру, і Кітай гатовы ўмацоўваць абмены паміж рознымі цывілізацыямі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040