Сі Цзіньпін заклікаў міжнародную супольнасць сумесна змагацца з глабальным змяненнем клімату
  2019-04-29 08:42:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў міжнародную супольнасць умацаваць узаемадзеянне па барацьбе з глабальнымі зменамі клімату, выступаючы 28 красавіка на цырымоніі адкрыцця Міжнароднай садова-паркавай ЭКСПА ў Пекіне.

«Толькі сумесна мы зможам супрацьстаяць глабальнай змене клімату, стварыць зялёны свет», - адзначыў кіраўнік кітайскай дзяржавы. Ён нагадаў, што на высокім форуме ініцыятывы «Аднаго пояса, аднаго шляху», які напярэдадні завяршыўся ў Пекіне, быў дасягнуты кансэнсус па актывізацыі прыродаахоўнага ўзаемадзеяння ў рамках ініцыятывы.

У апублікаваным 22 красавіка дакладзе пра перспектывы развіцця кітайскай інтэграцыйнай ініцыятывы «Аднаго пояса, аднаго шляху» пазначана, што «развіццё супрацоўніцтва па энергазберажэнні і скарачэнні эмісіяў, сумесны адказ на глабальныя змены клімату». Для гэтага прапануецца «распрацаваць і ўкараніць палітыку па падтрымцы супрацоўніцтва ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, аб'яднаць намаганні па абароне і аднаўленні экасістэм».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040